I першы серабраны іхНа возеры палоў…Спакойна засынаючы,Сінеюць берагі,Кладуцца цені захадуНа шэрыя снягі.Спіць вёска нарачанскаяПад месяца дугой,I зоры асыпаюцца,Як залацісты рой.
5
Грышка
Зноў неспадзявана наведаў я вас,Знаёмыя сэрцу прасторы.Відаць, не апошні і гэты папасЛя вашых сяліб і азёраў.Калі раніцою асенняй пайшоўАд вас я, зазнаў шмат трывогаў,Але, чую сэрцам, і шчасце знайшоўЛя гэтых рыбацкіх парогаў.Знайшоў, калі ў поўнач цвілі верасы,I неспадзявана, бы ў казках,Знайшоў сваё шчасце са звонам расы,Апаўшай ў барах нарачанскіх.Было яно, помню, як сон залаты,Як ззянне зары напрадвесні,Было яно, помню, Тацяна, як тыЦі Нарачы дзіўная песня.
Тацяна
Цямнее. На гутарку час не такі.А не, — раскажы што з былога.Збіраюцца заўтра на сход рыбакі.Ты лепш адпачыў бы з дарогі!..А вецер калыша над возерам ноч.У хаце пахіленай, цеснайГучыць аднастайна, як восенню дождж,Сымонава ціхая песня.
6
«Былі ў нас азёры, — быў хлеб і соль.Паны ў нас азёры ўзялі,Толькі нам кінулі чорствы падзол,Голад, бяду, мазалі.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Як бура наляцеўшая ударыць.Ніколі цябе, Нарач,Не кінуць рыбакі.Нарач нам змывала з твару слёзы, потI ад вясны да вясныНас гадавала, карміла сірот,Латала нам рызманы.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Плывуць чаўны на сонечным загары.Яшчэ ты ўбачыш, Нарач,Устануць рыбакі!Шумяць на узбярэжжы, шумяць лясы.Будзем мы вольнымі зноў!Крылле уздымуць чаўноў парусы,Ўдаль паплывём на палоў.Калышуцца і гнуцца трыснікі,Збіраюцца навеяныя хмары.З табою буру, Нарач,Мы любім, рыбакі».