З законам новай веры, права, туалетаў.

І мелі ж моц яны ў людзей праз тую моду,

Бо калі Бог ссылае кару для народу,

То ўперад розум адымае грамадзянам.

Дык вось, адпору не было хлюстам паганым

I, як чумы, народ збаяўся баламутаў,

Бо ўжо ўнутры сябе адчуў расткі атруты.

На моднікаў крычалі, а праз час каторы

Мянялі мову, веру, звычаі, уборы.

Быў гэта карнавальны маскарад, сваволле,

Пасля чаго настаў вялікі пост - няволя.

У час майго маленства, у павет Ашмянскі

У дом маіх бацькоў прыбыў аднойчы панскі

Сынок, сусед Падчашыч, на французскай брычцы.

Ён першы ў нас стаў жыць па чужаземнай звычцы.

Народ хадзіў за ім, як за якім рарогам,

Зайздросцілі ўсе тым, перад чыім парогам

Спынялася яго двухкольная дрындулька,

Якую называлі ў той час карыюлькай.

Заместа лёкаяў - сабачак ззаду пара,

На козлах - немец, як драўляная пачвара:

Панчохі на худых нагах, як тычкі ў хмелі,

А клямары камашаў серабром блішчэлі.

Каса ад парыка ў гарбайталі з прарэхай...

Старыя з той павозкі пырскалі ад смеху,

Сяляне аж хрысціліся: маўляў, па свеце

Венецкі чорт у швабскай гойсае карэце.

Падчашыча апісваць - цяжкае заданне,

Даволі, што нам здаўся чортам, малпай, зданню

Парык, якім ён выхваляўся ўсюды многа,

Мы прыраўноўвалі да каўтуна рудога.

Калі хто і лічыў, што польскае убранне

Шмат прыгажэйшае за моды малпаванне,

Маўчаў тады, бо моладзь подняла б трывогу,

Што ён адстаў, з прагрэсам не ступае ў ногу.

Вось гэтак модзе той пракладвалі дарогу!

Падчашыч аб'явіў, што новыя рэформы

Праводзіць будзе, дасць жыццю другія формы,

Тлумачыў, што ў той час французскія пісакі

Адкрылі, быццам людзі між сабой аднакі,

Хоць гэта сказана даўно ў святым законе

І кожны ксёндз гаворыць тое ж на амбоне.

Тут справа не ў навуках, але ў іх здзяйсненні!

Але ў той час былі ўсе ў.гэткім зацямненні,

Што ўжо ніхто не верыў ні ўва што на свеце,

Пакуль таго ў французскай не чытаў газеце.

Падчашыч, пры ўраўненні, тытул меў маркіжа,

А тытулы, вядома, прыбылі з Парыжа,

А ў той час самы модны тытул быў маркіжа.

Пазней, па новай модзе, тытул той быў зняты,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату