І пан маркіж прысвоіў тытул дэмакрата,

А ўрэшце, новай модай, за Напалеонам,

Прыехаў дэмакрат з Парыжа ўжо баронам.

Каб жыў даўжэй, дык можа б новай альтарнатай

Перахрысціўся б потым зноўку ў дэмакрата.

Парыж мяняе моду і хвалу ёй трубіць,

А што француз змудруе, тое ў нас палюбяць.

Дык дзякуй Богу, што калі ў нас хто за межы

Сягоння выязджае, дык не для адзежы,

Не ў пошуках законаў на чужых паліцах

Ці, скажам, вымаўлення па кафэ вучыцца.

У Францыі сучаснай, пад Напалеонам,

Няма дзе зараз разгуляцца пустазвонам,

Там - зброі гук, і нашы сэрцы б'юцца жвава.

Што зноў ідзе па свеце пра палякаў слава.

А слава ёсць, дык будзе і Рэч Паспаліта!

Бо дрэва волі ў лаўр бывае апавіта.

Ды сумна, што час цягнецца марудным крокам,

Бяздзейна, а яны ўсё так ад нас далёка!

Чакаць дадзела. Рэдка можна ўчуць навіну!

Вы, ойча Робак (зніжыў голас к бернардыну),

Я чуў, ізноў з-за Нёмна вестку атрымалі.

Мо вам сябры пра войска наша напісалі?'

'Ды не,- ксёндз Робак у адказ скрывіўся горка

(Відаць, што не цікавіла яго гаворка).-

Палітыкай нуджуся, а калі з Варшавы

Прыходзіць ліст, дык манастырскія ў ім справы,

Не след аб іх размову весці пры вячэры,

Ды ёсць тут свецкія, ім што да той паперы?'

Так кажучы, скасіўся трохі ўбок, дзе ў ліку

Гасцей сядзеў маскоўскі капітан, пан Рыкаў.

Стары салдат, ён быў у вёсцы на кватэры;

Суддзя праз ветлівасць прасіў яго к вячэры.

Еў Рыкаў смачна, у гаворку не мяшаўся,

Ды на ўспамін Варшавы зараз адазваўся:

'Пан Падкаморы! Ой вы! Пан усё цікавы

Пра Банапарта. Цягне ўсё вас да Варшавы!

Айчына! Га! Не шпег я, хоць па-польску ўмею.

Айчына! Я ўсё гэта добра разумею!

Я - рускі, вы - палякі, зараз не ваюем,

Бо - амністыцыюм, дык разам п'ём, балюем.

На фронце ў нас з французам часта, як брат з братам,

Гарэлку п'юць. А - ўра!- пачнуць страляць з гарматаў.

У нас ёсць прыказка: з кім б'ёмся, тога любім,

Або сказаць інакш: як любім - дык і чубім!

Вайна, па-мойму, будзе ў нас, бо да маёра

Плута прыбыў са штаба ад'ютант заўчора:

Да маршу рыхтавацца! Пойдзем ці пад турка,

Ці на франдуза. Ох, той Банапарт - фігурка!

А без Суворава ён можа нас патузаць.

У нас расказвалі ў паходзе на француза,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату