Дык радзьма ўсе. Калі маршалка выбіраем,

Дык галасуйма. Ўсе аднакі голас маем!

І роўнасць хай жыве!'

I тут два Тараевічы,

Чатыры Стыпулкоўскіх і тры Міцкевічы

Ускрыкнулі: 'Няхай жыве!' А за Скалубам

Крычаць пачаў зноў Бухман: 'Згода будзе згубай!'

Крапіцель надрываўся: 'Выберам і самі!

Няхай жыве маршалак - Мацек над Мацькамі!'

Дабрынскія крычалі: 'Мацька запрашаем!'

А ўсе прыезджыя крычаць: 'Не дазваляем!'

І гэтак раздзяліўся збор на дзве паловы,

Крычыць усхвалявана натаўп шматгаловы:

'Не дазваляем!' тут і 'Просім!' там візгліва.

Адзін стары Мацей сядзеў яіпчэ маўкліва,

І ён адзін не рухаўся, не хваляваўся.

Хрысціцель перад ім на доўбні успіраўся

І галавой паверх яе круціў, нібыта

Вялікім гарбузом, на доўгі кій узбітым,

Папераменна ўперад, то назад ківаўся:

'Крапіць! Крапіць!'- крычаў і ажно надрываўся

Тым часам Брьггва штораз падбягаў рухавы

То да Хрысціцеля, то да Мацея лавы,

А Конаўка змірыць усіх шукаў нагоды:

Хадзіў між групамі і заклікаў да згоды.

У памяшканні ўсё 'Крапіць!', 'Галіць!' гудзела.

Мацей маўчаў, ды ўжо, відаць, яму дадзела.

І вось паверх галоў у зборышчы кіпучым

Пад бэльку шугануў слуп светлы і бліскучы.

Быў гэта меч, узняты моцнай даланёю,

Двухсечны, ў пядзь шырокі, ў сажань даўжынёю,

Відаць, яшчэ тэўтонскі з нюранбергскай сталі.

Заціхлі ўсе, на зброю моўчкі пазіралі.

Хто ўзняў яе, не ўбачыш, ды згадалі зразу:

'Сцізорык! - закрычалі, быццам бы з наказу.-

Няхай жыве Сцізорык!' 'Хай жыве Мапанку!

Рубайла! Шчэрбец!' - нёсся крык без перастанку.

Гервазы (ён быў гэта) ўміг натоўп расціснуў,

К сярэдзіне пралез, Сцізорыкам зноў бліснуў

I, вастрыё схіліўшы ўніз, сказаў: 'Мой пане,

Сцізорык Розачцы прыносіць прывітанне!

Браты Дабрынскія! Прыбыў я не спрачацца,

А расказаць, чаму прымусіў вас сабрацца,

А што і як рабіць, рашайце ўжо вы самі.

Вядома ўсім, што чуткі носяцца між намі,

Што справы важныя рашаюцца на свеце.

І Робак штось казаў, і самі мы не дзеці'.

'Мы знаем!' - крыкнулі. 'Дык мудрай жа галоўцы,-

Казаў,- даволі нават два-тры слоўцы.

Няпраўда?' 'Праўда!' - мовілі. 'Калі французскі

Адтуль надходзіць кесар, згэтуль жа цар рускі,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату