Тады вайна няўхільная паміж царамі.

Дык, калі так, тады падумайце ж вы самі,

Ці ж нам цішком сядзець? Вялікага вялікі

Хай б'е, малы малога - вось і ўсе тут крыкі.

Згары і знізу: гэты гэтага, той тога.

Як сеч пачнём, тады ачысціцца дарога

І шчасце ў Рэч Пасполітую завітае,

Няпраўда?' 'Праўда!- крыкнулі.-Як з нот чытае!'

'Крапіць!- Хрысціцель крыкнуў.- Справа залатая!'

'А я галіць гатоў!'- тут Брытвачка азваўся.

'Змірыцца толькі трэба,- Конаўка ўмяшаўся,-

Адносна выбару маршалка-ваяводы'.

Тут Бухман перабіў: 'Дурны шукае згоды!

Дыскусіі для справаў не прыносяць шкоды.

Прашу маўчаць! На гэтым справа скарыстае!

Па-новаму яе пан Ключнік асвятляе!'

'А як жа,- мовіў Ключнік,- не патрэбны крыкі.

Аб важньгх справах думае няхай вялікі.

Ёсць цар, а будзе зноў кароль, сенат з пасламі,

Дык справы важныя, вы ведаеце самі,

Рашаюцца ў Варшаве, а не у Дабрыне,

І акты пішуцца па гэтай жа прычыне

На пергаменце, а не крэйдай на цагліне.

Не нам жа акты тут складаць. Пісцоў мы маем

Каронных і Літоўскіх, дык старым звычаем,

Мой доўг - Сцізорыкам змагацца!' 'I Крапілам

Махаць',- дадаў Крапіцель. 'I выколваць Шылам!'-

Шыдэлка Бартак крыкнуў, выхапіўшы шпагу.

'З вас кожны,- мовіў Ключнік,- можа даць прысягу,

Што Робак гаварыў: пакуль спакойна ў свеце,

Падмесці трэба дом і выкінуць вон смецце.

А ведаеце вы, тым смеццем хто ў павеце?

Ці добра зразумелі? Хто забіў у здрадзе

Найлепшага з палякаў? Хто ўвесь час у звадзе

Гарэшкамі? Астаткі вырваць хто маніцца?

Хто рабаўнік? Ці ж трэба вам казаць?' 'Сапліца,-

Тут Конаўка сказаў.- Ён лотра!' 'I душыцель!'-

Падтакнуў Брьггва. 'Дык крапіць!'- гукнуў Хрысціцель.

'Павесіць!- крыкнуў Бухман.- А чаго вазіцца?'

'Гайда!- падняўся крык,- гайда граміць Сапліцу!'

А Прус прамовіць за Суддзю ўсё ж меў адвагу,

Пачаў крычаць у абурэнні за знявагу:

'Паны! Браты! ай! ай! пабойцеся ж вы Бога!

Пан Ключнік! Што вы? Не звіхнуўся пан нямнога?

Ці ж тут пра гэта мова? Калі хто меў брата

Нягодніка, дык што? Цяпер яму адплата?

Якраз па-хрысціянску! Графа тут каншахты.

Падумайце! Няўжо Суддзя благі для шляхты?

Няпраўда! Далібог! Вы гэта толькі самі

Супроць яго пайшлі; ён хоча зтоды з вамі,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату