А ты ж мужчына! Вам яшчэ ў заслугу ставяць,

Калі вы маеце каханак дзесяць зразу'.

Тут стала плакаць: 'Кінуць здумаў? Так адразу?'

'Падумай, што сказаў бы свет аб чалавеку,-

Сказаў Тадэвуш,- пгго ў такім, як я вось, веку

Здаровы дома жыў, каханы і вясёлы,

Калі жанатыя кідаюць сем'і, сёлы

І прабіраюцца у войска праз граніцу.

Каб нават я й хацеў, дык не магу спыніцца:

Мне бацька перад смерцю загадаў ваенным

Аддацца справам. Той загад яго бяззменны,

Дык заўтра еду, я прыняў ужо рашэнне,

Дальбог, няма што думаць аб яго адмене'.

'Я не хачу быць перашкодай на дарозе

Тваёй да шчасця й славы,- мовіла ў знямозе.-

Ты стрэнешся з каханкай, можа, больш прыгожай,

Больш вартаю кахання, багацейшай, можа!

Ды толькі мне для ўцехі перад раставаннем

Скажы, што пачуццё тваё было каханнем,

Не жартам, ні распустай, што нявіннасць губіць.

Хачу пачуць яшчэ: мяне Тадэвуш любіць!

Хачу пачуць 'люблю' яшчэ хоць раз адзіны

І ў сэрцы захаваць шчаслівыя гадзіны.

Лягчэй прабачыць будзе, хоць цябе і страчу,

Ўсё ж будзе мне ўспамін...' ўздрыгвала ад плачу.

Тадэвуш, бачачы, што плача і галосіць

Жанчына і адно такой драбніцы просіць,

Узрушыўся, праняў яго і жаль, і літасць.

І каб праверыў зараз дум і сэрца скрытасць,

Дык, можа, і не мог бы даць сабе адказу,

Кахаў яе ці не. Дык і прамовіў зразу:

'Дальбог жа, Талімэна, каб я мёртвым стаўся,

Калі не праўда, што ў цябе я закахаўся.

З табой прабавілі мы час такі кароткі,

Ды быў ён гэткі мілы, гэтакі салодкі!

І доўга-доўга. Покуль сэрцу біцца.

Я пра цябе, дальбог жа, не змагу забыцца'.

Тут Талімэна скочыла яму на шыю:

'Я так і думала! Ты любіш, дык не скрыю,

Што без цябе я ўраз пакончыла б з сабою.

О, дарагі! Мы не расстанемся з табою!

Я сэрца аддала табе, аддам багацце,

Пайду з табой усюды, на'т у беднай хаце

З табой шчаслівай буду! ў пустыні дзікай

Мы створым рай любоўю нашаю вялікай!'

Тадэвуш вырваўся з яе абдымкаў сілай.

'Як што? куды?- спьггаў,- што ты нагаварыла?

Ты за салдатам думаеш услед цягацца?

Ці маеш розум?' 'Дык жа мы маглі б пабрацца' -

Сказала Талімэна. 'Не, ніколі! Што ты?-

Тадэвуш крыкнуў.- У мяне няма ахвоты

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату