За ім хадзілі з плачам, просячы, жанчыны.

'Маёр,- сказаў Судцзя,- ў суд пойдзеш з гэтай справай,

Што выйграеш? Тут не было бітвы крывавай,

А што прапалі гусі, куры, парасяты,

Дык згодна Статута, мне вернуць тыя страты,

І з Графам без суда мы зробім прымірэнне -

Суседскае, не больш тут, непаразуменне'.

'А з Жоўтай Кнігай вы знаёмы, пан Сапліца?-

Спытаў Маёр. 'З якою кнігай?' - 'Ды з крыніцай

Законаў лепшых за ўсе вашыя статуты,

Бо ў ёй, што слова: кнут, пятля, Сібір ды путы -

Правоў ваенных кніга, што запанавала

Замест статутаў вашых, вашых трыбуналаў.

За гэткую распусту, на аснове ўказу,

Найменей у Сібір вы пойдзеце ўсе зразу'.

'Пастой,- сказаў Суддзя,- у нас ёсць губернатар!'

'Тут рады,- Плут сказаў,- не дасць і імператар,

Бо ведама, што цар, падпісваючы ўказы,

Ласкава кару павялічвае ў два разы.

Дык апеліруй, пан Суддзя, але, быць можа,

Ў патрэбе знойдзем і на вас кручок прыгожы.

Вось Янкель ваш - шпіён, за ім улада сочыць,

А ён у вас карчму дзяржыць, людзей марочыць.

Магу ўсіх вас, як ёсць, арыштаваць адразу'.

'Мяне?- спытаў Суддзя.- А па якому ўказу?'

І ўсё што раз жывейшую вялі гаворку

У час, як новы госць з'явіўся ў панадворку.

Ўязджаў дзіўны натоўп. Сярэдзінай дарогі,

Нібы ляўфар, баран таўсты чатырохрогі

Бег й ўзмахваў галавой. Рагі два абадкамі

Віліся ля вушэй. Абвешаны званкамі,

Два іншыя рагі тырчэлі з ілба вонкі,

Пры руху галавы давалі голас звонкі.

Баран вёў коз, валоў, авечак, а за статкам

Чатыры грузныя вазы ішлі парадкам.

Усе згадалі, што над'ехаў ксёндз па зборы,

Дык і Суддзя, пакінуўшы перагаворы,

Пайшоў сустрэць гасця. Ён ехаў на падводзе

Пярэдняй, твар схаваўшы у каптур, па модзе

Манашай, ды яго пазналі. У спакоі,

Мінуўшы вязняў, глянуў, знак зрабіў рукою.

І хто другі фурман, пазнаць было не цяжка:

Мацей, хоць на плячах мужыцкая сярмяжка.

Убачыўшы яго, крычаць усе пачалі,

А ён сказаў ім: 'Дурні!' Знак даў, каб маўчалі.

Прусак - на трэцім возе ў каптане пацёртым.

А Зан з Міцкевічам сядзелі на чацвёртым.

А Ісаевічы, Падгайскія, Бяргелі,

Бірбашы, Вільбікі ды Котвічы глядзелі

На здзек, які няслі Дабрынскія ў няволі,

І астывалі з гневаў даўнішніх міжволі.

Бо шляхта ў нас, хоць звады, бойкі вельмі любіць,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату