Ды помстай супраціўнікаў сваіх не губіць,

Дык да Мацея падаліся ўсе на раду.

А той парасстаўляў іх за вазамі ззаду,

Сказаў чакаць.

Ксёндз злез, падаўся ў бок пакояў.

Там ледзь яго пазналі - ў гэткім быў настроі

І новай форме. Сумны у любую пору,

Панурысты, ўзняў сёння галаву угору

І з мінай яснаю і рук шырокім махам,

Перш чым загаварыў, смяяўся:'Ха-ха, ха-ха!

Вітаю, ха-ха-ха! вітаю! вось прыгожа,

Панове афіцэры! Хто ўдзень толькі можа

Хадзіць на ўлоў, а вы і ўночы! А звярыну

Я бачыў. Скубці шляхту! драць з яе лупіну!

Кілзайце брыкуноў, вучыце іх парадку!

Віншую, пан Маёр, што ты схапіў Графятка.

О, гэта тлусцячок, багач, з арыстакратаў,

Не выпускай яго без сотняў трох дукатаў,

А ўзяўшы, дай хоць грош манастыру ў падмогу,

Бо й за тваё збаўленне я малюся Богу!

На сан мой! мне не абыякі вашы душы!

І штабс-афіцароў хапае смерць за вушы!

Праўдзіва Бака піша - ў смерці многа працы:

Бярэ ў палацы і ў палотны б'е ахвотна,

І па сукне не раз шчаўкне, ды і ў мундзіры,

Так, як у каптуры, ахвотна робіць дзіры.

Матуля-смерць, казаў наш Бака, як цыбуля,

Слязою блісне, калі сцісне, і у люлі

Дзіця бярэ, і малайчыну ў часе гуляў!

Ах, ах! жывём, а заўтра, можа, загніёмся.

Ўсяго ў нас, пан Маёр, што пад'ямо, нап'ёмся!

Як, пан Суддзя, ці не пара падмацавацца?

Сядаю сам і ўсіх прашу не адмаўляцца.

Як, пан Маёр, пан Капітан? Закажам зразы?

Як думаеце? Мо і пуншыку з паўвазы?'

'Чаму ж,- абодва мовілі,- мы рады чэсці

І выпіць за Суддзю здароўе і паесці!'

Дзівіліся ўсе хатнія з ксяндза Рабака:

Чаму зрабіўся раптам ён такім гулякам?

Суддзя даў кухару патрэбныя наказы:

Уміг бутэлькі ўнеслі, вазу, цукар, зразы.

Плут з Рыкавым так спрытна пачалі ўвіхацца,

Піць часта і старанна ежай мацавацца,

Што ў паўгадзіны з'елі дваццаць і тры зразы

І пуншу выхілілі не малой паўвазы.

Дык Плут вясёлы, сыты разваліўся, потым

Дастаў тытун і люльку, прыкурыў банкнотам

I, вусны чыста выцершы канцом сурвэты,

Звярнуў на дам свой твар, напіткам разагрэты;

'Люблю я дам,- сказаў,- ды гэта ж не сакрэты!

Клянуся чэсцю, мне пасля падмацавання

Закускай лешпаю бывае размаўлянне

З такімі прыгажунямі, як вы тут, пані!

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату