І ён туды бяжыць, не думае спыніцца,

Прапаў у цемры, ды і там працягваў біцца,

Бо крык чуваць, на ўдар мяча чуваць адказы.

Урэшце сціхла ўсё. 'явіўся зноў Гервазы

З мячом крывавым.

Шляхта ўжо займае поле,

Разбеглых еграў гоніць, забівае, коле.

А Рыкаў б'ецца смела, на перагаворы

Не згодзен. Да яго падходзіць Падкаморы,

Узняўшы шаблю, і паважным кажа тонам:

'Пан капітан! Не зганьбіш чэсці ты пардонам,

Ты смелы рыцар, без ніякага сумнення,

Але пакінь дарэмнае супраціўленне,

Здай зброю нам, пакуль цябе не закалолі,

Жыццё і чэсць з табой, бо ты ў мяне ў няволі!'

І Рыкаў цэніць Падкаморага павагу:

Зрабіў паклон, аддаў яму у рукі шпагу,

Скрываўленую ўсю, і мовіў: 'Эх, камраты!

Бяда мне, што не меў я хоць адной гарматы!

Сувораў праўду гаварыў мне: 'Рыкаў, браце,

На ляхаў ідучы, пяршынства дай гармаце! '

Што ж, егры п'яныя былі! Плут піць дазволіў.

Ох, гэты Плут! Ён сёння вельмі пасваволіў!

Ён дасць цару адказ, яго былі загады,

А я, пан Падкаморы, сябрам вам быць рады.

Ёсць прыказка у нас: каго хто моцна любіць,

Той, пане Падкаморы, тога моцна чубіць.

Падпіць вы малайцы і ў бітве не калекі,

Але над еграмі пакіньце ўрэшце здзекі'.

На гэта Падкаморы шаблю узнімае,

Праз Вознага пардон агульны аб'яўляе.

Загад даў раненых пабраць, ачысціць поле,

А еграў абяззброеных браць у няволю.

Шукалі доўга Плута, ён жа, як забіты,

Ляжаў у крапіве, быллём ад вока скрыгы.

Калі заціхла ўсё, ён выйшаў для разведкі.

Ў Літве наезд апошні меў канец вось гэткі.

Кніга дзесятая. Эміграцыя. Яцак

Змест: Нарада пра выратаеанне лёсу пераможцаў. Перамовы з Рыкавым. Развітанне.Важнае адкрыццё. Надзея.

Аблокі ранішнія тыя, што ў разбродзе

Плылі спярша, як птушкі чорныя, на ўсходзе

Штораз гусцелі і, ледзь сонейка апала

З паўдня, іх грамада паўнеба ўраз заслала

Вялізнай хмараю. Яна ўсё напаўзала,

Клубілася, гусцела і ніжэй звісала,

I, адарваная ад неба палавіны,

Разгорнутая, быццам ветразяў тканіны,

К зямлі ўвагнутая, ўвабраўшы ветры к ходу,

З паўдня праз неба паляцела ў бок заходу.

Быў момант цішыні, паветра ўсцяж стаяла

Маўкліва, глуха, бы з трывогі замірала.

І нівы збожжа, што пад ветрамі густымі

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату