'Што спрэчка наша скончана ўжо, бачыць кожны.

Я помню прыкладаў такіх з жыцця не мала,

Дзе часта горшых на'т эксцэсаў шмат бывала,

А інтэрцыза ўвесь закончыла той клопат.

Вось так з Барздабагатымі згадзіўся Лопат,

Крапштулі з Купсцямі і Путрамэнт з Піктурнам,

З Адынцамі Міцкевіч, а з Квілецкім Турна.

Што тут казаць! У Польшчы горшыя замешкі

З Былі з Літвой, чым у Сапліцаў і Гарэшкі,

А мудра каралева ўладзіла Ядвіга,

Што без судоў закончылася ўся інтрыга.

Някепска, калі ёсць паненкі або ўдовы

Для замужжа, дык кампраміс раз-два гатовы.

Найгоршая цяжба з духоўнымі бывае

Каталікамі, ці радство перашкаджае

І загародкі для жаніцьбы утварае.

Таму вось ляхі з русамі здаўна нязгодны,

Што продкаў мелі Леха з Русам - браццяў родных.

Адтуль у нас працэсаў столькі месца мела

З тэўтонцамі, пакуль не выйграў наш Ягелла.

Так справа доўгімі цягнулася гадамі

Між Рымшам і дамініканскімі ксяндзамі,

Пакуль не выйграў syndyk манастырскі Дымша,

Адтуль і прыказка: Бог большы, чым пан Рымша,

А я дабаўлю: мёд шмат лепшы за Сцізорык'.

І піў да Ключніка паўгарцам раз каторы.

'I праўда, праўда! - Ключнік адказаў з пачуццем

Лёс дзіўны Польшчы і Літвы. Яны ў пакуце

I ў шчасці так жылі, як з жонкай муж - сям'ёю!

Бог лучыць, а чорт рве, бог тое, чорт другое!

Ах, брат Пратазанька! Ізноў вось вочы нашы

Убачылі сваіх! Ізноў Караніяшы

Прыйшлі да нас! Я знаю іх - народ заўзяты,

З іх, помню, ёмкія былі канфедэраты!

Каб мой пан Стольнік дачакаўся гэткай хвілі!

Ах, Яцак! Яцак! - ды мы зноў загаласілі?

Калі Літва з Каронай зноўку аб'яднаны,

То гэтым беды ўсе забыты, пахаваны'.

'I дзіўна, - тут сказаў Пратазы, - што аб Зосі,

Мінулым летам быў цікавы знак, бы з неба!'

'Яе зваць паннай Зосяй, - мовіў Ключнік, - трэба,

Бо, мабыць, вырасла яна даўно з дзяўчатка

Ды ўнучка ж Стольніка яна, арыстакратка'.

'Дык вось, - канчаў Пратазы, - гэты знак прарочы

Пра лёс яе, на ўласныя я бачыў вочы.

Мінулым летам раз сядзела чэлядзь наша

Вось тут, аж бачьш: бух! зваліліся з паддашша

Два вераб'і ў змаганні, два самцы старыя.

Адзін, відаць, малодшы з цёмна-шэрай шыяй,

Другі быў з чорнай. Б'юцца, разгарнуўшы крыллі,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату