А тыя гэтых гоняць шаблямі з дарогі.

Адзін стаіць між групак шляхціц адзінокі,

Відаць, пгго баязлівы ён і недалёкі.

За кім падацца? Сам змагаецца з сабою,

Дык справу вырашыць надумаў варажбою,

Зажмурыўся і пальцам хоча ў палец цэліць,

Пакажа лёс, каго ён голасам абдзеліць:

Як пальцы сыдуцца, дык дасць афірматыву,

А калі не, тады укіне негатыву.

А тут другая сцэна: ў манастырскай залі,

Якую для нарадаў сёння скарысталі,

Старэйшыя сядзяць, малодшыя таўпяцца,

І ўсе к сярэдзіне стараюцца прабрацца,

Дзе з урнай у руках стаіць маршалак

І правярае колькасць там сабраных галак,

Апошнюю вось вытрас. Возныя чакаюць

І імя новага ўрадоўца аклікаюць.

Адзін, з ухвалаю агульнаю не згодны,

Глядзіце, выткнуў з кухні галаву, нягодны,

І пазірае смела, вылупіўшы вочы,

Разінуўся, як быццам з'есці залу хоча.

Згадаць не цяжка, што выкрыквае ён 'Veto!'

Глядзіце, як рвануліся к дзвярам на гэта,

Як ціснуцца на кухню! Тыя ўсталі з лавы,

Там шаблі вынялі - пачнецца бой крывавы.

Але на калідоры, вунь з канца другога,

Праіпу, паны, заўважыць там ксяндза старога -

Ігумен гэта, ён Santissimum выносіць,

Хлапчына ў белым звоніць - расступіцца просіць.

Хавае шляхта зброю, хрысціцца набожна,

А ксёндз туды ідзе, дзе ўсё яшчэ трывожна,

Пакуль пяройдзе, верне ўсіх да супакою.

Вы не знаёмыя ўсе з справаю такою,

Калі да шляхты самаўладнай, неспакойнай

Не трэ' было паліцыі ніякай збройнай.

Пакуль жыла ў ёй вера і пашана права,

Была свабода з ладам і з багаццем слава!

А на чужыне, чую, ўрад трымае драбаў,

Жандараў, паліцэйскіх, розных там канстабаў.

А дзе парадкі толькі меч аберагае,

Свабода ў краі тым, мяркую я, благая'.

Тут з табакеркі звонам мовіў Падкаморы:

'Пан Войскі, адкладзіце вашы нагаворы

На потым. Згодзен я, што сеймік той цікавы,

Ды мы галодныя, пара ўжо ўносіць стравы'.

На гэта Войскі адказаў: 'Шаноўны пане,

Прашу, дазвольце скончыць мне апавяданне,

Вось сцэну растлумачу, і мой сказ гатовы.

Тут на руках прыхільнікаў маршалак новы

З сталовай вынесен, і ўся вакол нарада

Кідае з крыкам шапкі ўгору, вельмі рада.

А воддаль - пераможаны ў галасаванні

Стаіць адзін, відны яго перажыванні.

Насустрач жонка выйшла, праўду адгадала

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату