Капуста да зямлі тут лысіны зніжае,

Нібы пра лёс гародніны ўсё разважае.

Там боб струкі свае ўплятае моркве ў косы

І тысячай вачэй за ёю сочыць скоса,

А там залоціцца на сонцы кукуруза

I дзе-нідзе гарбуз з бацвіння выпнуў пуза,

Залезшы па сцябліне са сваіх загонаў

У госці да натоўпу буракоў чырвоных.

На ўзмежках гэтай рознаколернай паляны

Шарэнгамі, як войска, лес стаў канапляны.

Гародных кіпарысаў водар, ліст зялёны

З'яўляюцца для град надзейнай абаронай,

Бо гадзіна не смее праз лісты прабрацца,

А вусені-пачвары паху іх баяцца.

А далей мак узняў бялявыя сцябліны,

На іх як быццам рой рассеўся матыліны,

Трапечучыся крыльцамі,- у іх мігценні

Гараць вясёлкі ды каштоўныя каменні -

Такім багаццем колераў мак позірк кліча.

Між кветак, як між зорак месяца аблічча,

Сланечнік велічны багаты расцвітае

І цэлы дзень за сонцам твар свой павяртае.

Пад плотам грады без кустоў, без дрэў і кветак -

Гарод на агуркі займае ўвесь палетак.

Прыгожа выраслі і лісцем лапушыстым

Пакрылі плоіпчу, быццам дываном пушыстым.

Сярэдзінай дзяўчына ў ранішнім адзенні

Ішла, а зелень ёй сягала па калені.

Сыходзячы ў барозны, быццам не ступала,

А па лістах плыла і ледзь-ледзь іх кранала.

На скронях пад брылём шырокім саламяным

Дзве стужкі колерам ірдзеліся румяным

У пасмах светлых валасоў яе дзявочых.

Трымала кошык на руцэ. Спусціла вочы,

Руку наставіла, як быццам для хапання,

Нібы дзяўчо, калі ў купальні гнацца стане

За рыбкаю свавольнай. Так уздоўж загонаў

Згінаецца з кашолкай над гурком зялёным,

Які кране нагою ці прыкмеціць вокам.

Пан Граф, які заўважыў з'яву ненарокам,

Цішком стаяў. Жакеям, што ўслед над'язджалі,

Рукой даў знак спыніцца, дык і тыя сталі.

Ён шыю выцягнуў, глядзіць, як той дзюбаты

На варце журавель, старанна тым заняты,

Каб толькі не заснуць, як гурт адпачывае,

І камень у падкурчанай назе трымае.

Ды вось пачуўся Графу шэлест каля скроні.

Быў гэта Робак і трымаў ён у далоні

Падняты ўверх манаскі пояс вузлаваты:

'Гуркоў вам хочацца? Іх тутака багата!

Не лезь у шкоду, пане, бо на гэтым полі

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату