Настолькі, што, угору галаву задраўшы

І карту для біцця ў руцэ прырыхтаваўшы,

Сядзеў без руху і ксяндза трывожыў гэтым.

Пачуўшы заканчэнне, ход зрабіў валетам

I, смяючыся, так сказаў: 'Няхай хто хоча

Ці немцаў хваліць, ці з Масквой нам лезе ў вочы,

Няхай Велькапаляны вучацца ад Швабаў

Судзіцца за лісу, казённых клікаць драбаў,

Каб гончага чужога захапіць у гаі.

У нас старыя, Богу дзякаваць, звычаі,

Халае нам звярыны, хопіць для суседства,

За справы гэткія мы не праводзім следства.

І збожжа ў нас даволі, не агаладаем,

Калі сабакі полем прабягуць ці гаем,

А ніў сялянскіх нельга нішчыць паляваннем'.

Тут адазваўся Аканом: 'Маспане,

Не трэба патураць вясковаму народу,

Бо мужыкі і рады, як да іх у шкоду

Ускочыць хорт. Хай дзесяць каласочкаў жыта

Саб'е, то пан капу даеш, і то не квіта,

Ці раз яны ў прыдатак талер атрымалі.

Павер мне, пан, што абнаглеюць, калі далей...'

Але далейшых разважанняў Аканома

Не мог Суддзя пачуць, бо тут падняўся гоман,

Абапал пачалося гутарак з дзесятак,

Апавяданняў, жартаў, спрэчак на астатак.

Тадэвуш з дамаю, забытыя усімі,

Сябе ўсё ж помнілі. Гаворка зноў між імі

Пайшла. Тадэвушу жарт пані спадабаўся,

Дык ён ёй кампліменты выказаць стараўся.

Тьм часам Талімэна голас суцішала,

А ён, нібы таму, што так шумела зала,

Не мог пачуць, дык прыхінуўся бліжай тварам,

І скронь жанчыны любым палыхнула жарам.

Ен прагна вуснамі лавіў суседчына ўздыханне

І вокам ясных воч яе праменяванне.

І вось мільгнула ім між вуснамі знянацку

Перш муха, а за ёю скураная 'цацка'.

У Літве даволі мух. Вядуцца між другімі

Такія, што шляхоцкіх атрымалі імя.

Па колеру і форме быццам тая ж муха,

Аднак шырэйшая за іншых, з большым брухам,

Лятаючы, гудзе дакучліва і звонка,

Такой не спыніць павучыная пляцёнка,

А ў сетку ўблытаная, тры дні будзе рвацца,

Ёй сіл хапае нават з павуком змагацца.

Праверыў гэта Войскі і даўно даводзіў,

Што з гэтых мух звычайны дробны род паходзіў,

Што мухі гэтыя - нібы для рою маткі,

Што з іхнім вынішчэннем згінуць мух астаткі.

І хоць ні ахмістрыня, ані ксёндз вясковы

Не вельмі верылі ў той вывад навуковы

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату