З прычыны ядавітасці ці злога смаку,

Карысць сваю даюць: звярыне служаць ежай,

Гняздом кузуркам, гай малююць фарбай свежай.

На абрусе зялёных траў лясной паляны,

Нібы сталовае суддзё парасстаўляны:

Судзіначкі чырвона-жоўтых сыраежак

З віном празрыстым, серабрыстым, ясным, свежым,

Казляк, як быццам кубка дно, пукаты, клейкі,

Як смуклыя шампанскія кілішкі - лейкі,

А белякі далёка свецяць між паляны,

Як малако ў вялікіх кубках паліваных

I, пылам шэрым поўная, сядзіць у цені,

Як перачніца, порхаўка. Другіх найменні

Мо толькі ёсць у зайчай або воўчай мове,

Іх людзі ж не хрысцілі, ган і так іх повен.

Ніхто ні зайчых, ані воўчых не збірае,

А хто, нагнуўшыся, сваю памылку заўважае,

У гневе зломіць грыб або нагой падкіне.

Не месца гэтакім слядам на зеляніне.

Людскіх ні воўчых Талімэна не збірае,

Рассеяная, нудна вокал пазірае,

Задраўшы галаву. Пан Рэент дык у гневе

Казаў, што мо прыйшла шукаць грыбоў на дрэве.

Асэсар з'едліва назваў яе ільвіцай,

Што месца выглядае, дзе б гняздом спыніцца.

Яна ж, відаць, шукала ціхай адзіноты

I, ў грамадзе хадзіць не маючы ахвоты,

Да ўзгорачка ляснога крокі скіравала,

Дзе ценю больш, дзе болып магутных дрэў стаяла.

Між дрэў прасвечваў камень; ручаёк пад глыбай

Журчаў і пырскаў, а пасля шкляною шыбай,

Як бы шукаючы цяньку, хаваўся ў зелле,

Якое над вадой буйное лісце сцеле.

Там шустры той дуронік, у траву спавіты,

Лістамі падасланы, ад вачэй закрыты,

Знячэўку пачынае ціханька шаптаці,

Падобным стаўшы да крыклівага дзіцяці,

Якому зыбку маці ахіне ў радзюжку

І макаўя, каб спала, ўложыць пад падушку.

Ахвотна Талімэна тут адпачывае

І гэты кут Святыняй думак называе.

На бераг ручая на зелень разаслала

Свой шаль кашаміровы колеру карала,

А потым, як плыўчыха, што к вадзе хінецца

Памалу, покуль першы раз не акунецца,

Укленчыла і стала нахіляцца бокам

I, схопленая тым каралавым патокам,

Апала на яго і цела распасцёрла,

Аблакацілася, рукамі твар падпёрла,

Схіліла галаву. І ў той жа міг у зеллі

Лісты французскай кнігі ярка заблішчэлі.

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату