Паміж гушчараў лісця, поўныя трывогі,

З вачэй знікаюць раптам, як лясныя Богі.

А ў Сапліцове ўзняўся рух ужо ад рання.

Але ні зычны голас труб, ні коней ржанне,

Ні брэх сабачы, ані зборы ўсе ў дарогу

Тадэвуша з пасцелі вьвдягнуць не могуць.

Ён спаў апрануты, нібы байбак, і ў дому

Шукаць яго на думку не ўзбрыло нікому,

Бо кожны быў заняты, меў сваё заданне.

І сонны сябра быў забыты ў гэта ранне.

Ён хроп, а сонца праз дзіру, што ў аканіцы

Кшталт сэрца мела, зазірнула ў глыб цямніцы,

І слупам вогненным твар хлопца асвяціўся.

Ён падрамаць яшчэ хацеў, дык пакруціўся,

Хаваючыся ў цень. Ды раптам стук раздаўся,

І сон прапаў. Вясёлым сёння прачынаўся

І чуўся рэзвым, лёгкім, быццам птушка ў полі,

Пасмёхваўся, шчаслівым чуўся, як ніколі.

Нагадваў дзень мінулы, што прайшоў так міла,

Уздыхаў і чырванеў, і сэрца моцна біла.

Зірнуў на свет, вось дзіва! ў косах залацістых

У сэрцы тым блішчала пара воч празрыстых,

Расчыненых шырока. Гэтак вось бывае,

Калі хто з яснасці дня ў цемру заглядае.

І ручку ўбачыў дробную, як веер збоку,

Настаўленую к сонцу для аховы зроку.

А пальцы дробныя, што зменшыць бляск хацелі

Наскрозь, ж бы рубінавыя, зіхацелі.

І вусны ўбачыў, што цікавасць расхінала,

I зубкі, што цвілі, як перлы між каралаў,

І тварык, хоць ад сонца даланёй прыкрьггы

Ружовай, свежых ружаў фарбай быў заліты.

Тадэвуш ля акна спаў. Сам прыкрыты ценем,

Ляжаў і разглядаў з цікавым задзіўленнем

Здань тую проста над сабой, над самым тварам

Не разумеў, ці гэта быль, ці толькі мара -

Адзін з тых ясных мілых тварыкаў дзіцячых,

Якія ў снах дзяцінства мы часамі бачым.

А тварык нахіліўся. І тады разгледзеў

З пачуццем страху, што яго ён бачыў недзе.

Прыпомніў волас залацісты і кароткі

У беласнежныя завіты папільоткі,

У серабраныя стручкі, што так на сонцы

Свяцілі, як карона на святой іконцы.

Ускочыў, з'ява спуджаная адляцела.

Чакаў дарма - вяртацца не хацела,

Але пачуў стук лёганькі па аканіцы

І словы: 'Уставайце, каб вам не спазніцца

На паляванне'. Мігам з ложка падарваўся

I аканіцу пхнуў, што толькі трэск раздаўся,

Калі аб сцены грукнулі дзве палавіны.

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату