Такой не нюхаў я (і чхаць ізноў заладзіў),

Мо бернардынская і, пэўне, з Коўна родам,

Бо горад той табакай славіцца і мёдам.

Я быў там год ужо...' Ксёндз мовіў: 'На здароўе

Усім вам, паважаныя мае панове!

Што ж тычыцца табакі, дык змыліўся груба

Наш вельмі паважаны дабрадзей Скалуба.

Яна аж з Яснае гары, яе паўліны

У Чанстахове труць з табачнае расліны,

У месцы цудамі праслаўленай іконы

Прачыстай, каралевы польскае кароны;

Народ яе ў нас і літоўскай называе.

Яна Карону і цяпер абараняе,

Літву ж дык вельмі схізма ўжо апанавала!'

'Аж з Чанстаховы?- мовіў Вільбік,- год не мала

Таму я ў споведзі там быў. Даходзяць весці,

Што быццам бы француз, гасцюючы ў тым месце,

Касцёл задумаў разваліць і скарб заграбіць,

Ды лжэ 'Кур 'ер Літоўскі', як заўсёды, мабыць?'

'Няпраўда,- мовіў Робак,- пан наш найяснейшы

Напаляон - католік сёння найшчырэйшы,

Яго ж памазаў папа; паміж імі згода,

Дык лечаць норавы французскага народа,

Што трохі папсаваўся. Праўда, з Чанстаховы

Аддалі многа серабра на скарб вайсковы

Для бацькаўшчыны Польшчы. Гэтак, з волі Божай,

Заўжды яго алтар радзіме дапаможа.

У Княжастве Варшаўскім вось, з народу волі,

Сто тысяч войска ёсць, а хутка будзе болей,

А хто аплаціць войска? Можа, вы, літвіны?

Вы ж плаціце Маскве са шкодай для краіны'.

'Чорт даў бы,- крыкнуў Вільбік,- гвалтам забіраюць!'

'Ой, дабрадзею,- селянін азваўся з краю

З паклонамі ксяндзу і, пачасаўшы ў чубе,-

Яно, сказаць, і шляхту ўсю вядуць к загубе,

А з нас дзяруць, як лыка'. 'Хам!- тут голас зычны

Падаў Скалуба,- што табе? Ты ўжо прывычны,

Што як вугра цябе дзяруць, а гербаваным,

Вяльможным, у свабодах залатых хаваным,

Як нам? Даўней, браты, хто у шляхоцкім родзе...

('А як жа,- крыкнулі ўсе,- роўны ваяводзе!')

А сёння нам правоў шляхоцкіх адмаўляюць:

Вось дакажы паперай, хто ты,- заяўляюць!'

'Вашэці меней крыўдна,-тут сказаў Юрага,-

Вашэці род мужыцкі, прадзед твой стаў шлягай,

Але вось я! З князёў! Мяне маскаль пытае,

Калі я вольным стаў? Бог толькі гэта знае!

Няхай ён пойдзе ў лес, спытаецца ў дубіны

Правоў расці над іншыя ўсе дзеравіны'.

'Гэй, князь!- азваўся Жагель,- бай каму другому,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату