Але не рускі - ў іх не нюхаюць табакі'.

'Вялікі,- мовіў Цыдзік,- а чаму ў капоце?

Вялікія, звычайна, ўсе у пазалоце,

Бо ўзяць у маскалёў, ледзь генерал, маспане,

То ўвесь у золаце, як рыба у шафране'.

'Я,- мовіў Рымша,- бачыць колісь меў нагоду

Касцюшку, камандзіра нашага народа.

Ён чын меў важны, а хадзіў вось у сукмане

Ці ў той чамарцы'. 'Ды ў якой чамарцы, пане?-

Пярэчыў Вільбік.- Гэту ж звалі тарататкай'.

'Дык тая ж фрэндзлі мела, а тут крой быў гладкі!'-

Міцкевіч крыкнуў. І ўзняліся зараз свары

За формы крою тарататкі і чамары.

А ксёндз, убачыўшы, што зноў бяседа рвецца,

Ізноў яе да вогнішча сабраць імкнецца -

Да табакеркі. Частаваў, нанова чхалі,

Здароўя зычылі, а ён працягваў далей:

'Калі Напаляон падчас бітвы прьшае

Табаку, гэта знак, што ён перамагае.

Так пад Аўстэрліцам было. Француз гарматы

Паставіў, а на іх ляцеў маскаль заўзяты.

Вось кесар моўчкі пазіраў: французы стрэляць

І войскі маскалёў на землю так і сцелюць -

Полк за палком ляцеў, і гінулі ваякі.

Што полк зляціць, то кесар прьше нюх табакі.

Дык Аляксандар той ды са сваім брацішкам

Тьш Канстанцінам і з нямчынаю Францішкам

Давай рваць з поля. Кесар бачыць - бой суняўся,

Дык з пальцаў строс табаку, ціха засмяяўся.

Хто з вас у войску кесара на службе будзе,

Няхай маіх слоў гэтых не забудзе'.

'Ах мілы ксенжа наш!- сказаў ізноў Скалуба,-

Калі ўжо тому быць? Лічыць ужо нялюба

Дзён каляндарных. Вочы нашьы збалелі

Іх выглядаць у святы, ледзь ні штонядзелі.

А цар нам злезці з шыі ўсё ніяк не хоча.

Раса нам, покуль сонца ўзыдзе, выесць вочы'.

'Маспане,- ксёндз сказаў,- хай бабы наракаюць,

І шынкары, злажыўшы рукі, хай чакаюць,

Пакуль каго ў карчму не прывядзе дакука.

Пабіць з Напаляонам маскалёў не пггука,

Бо ён і немцам ажно тройчы лазню справіў,

Стаптаў і прусакоў, і Англію адправіў

Назад за мора, дык і маскалям дагодзіць,

Але глядзіце вы, што з гэтага выходзіць:

Вось мы збяромся на каня тады садзіцца

І шаблі возьмем, як не будзе ўжо з кім біцца,

А кесар, сам стаптаўшы ворагаў пад ногі,

Спытае: 'Хто вы? Мне не трэба вашай дапамогі',

Калі гасцей чакаюць, шчыра ў хату просяць,

Дык іх рыхтуюцца сустрэць, сталы пазносяць,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату