Дом чыста прыбяруць, павымятаюць смецце..

Рыхтуюць дом, рыхтуюць, паўтараю, дзеці!'

Маўчанне наступіла, потым запыталі:

'Што значыць 'дом рыхтуюць'? Мы не разгадалі

Мы ўсё ахвотна зробім, што у нашай сіле,

Але б вас, дабрадзею, выясніць прасілі...'

А ксёндз глядзеў цераз акно на двор за браму,

Убачыў штосьці там, аж высунуўся ў раму,

Пасля ўстаў, кажучы: 'Пара мне. Пры сустрэчы

Яшчэ пра розныя пагутарым мы рэчы.

Я заўтра ў места еду, але, пэўне, скора

Наведаю ўсіх вас, як вырушу па зборы'.

'Дык хай жа ў Негрьшова ксёндз заехаць рачыць,

Сказаў аконам,- вас Харонжы хоча ўбачыць.

Далёка між людзьмі такая ходзіць мова:

Шчасліва трапіў, бьвццам ксёндз у Негрьшова'.

'Да нас,- сказаў Зубкоўскі,- просім, калі ласка,

Бо знойдзецца і ў нас сувойчык, масла фаска,

Кароўка ці баран, бо і пра нас ёсць слова:

Яму, нібы ксяндзу, што трапіў у Зубкова'.

'I к нам',- прасіў Скалуба. Побач Тараевіч

Сказаў: 'Галодны ксёндз не выйшаў і з Пуцэвіч'.

І гэтак кожны абяцаў штось бернардыну,

Праводзячы яго. Ён спешна ўсіх пакінуў,

Бо перш ужо ў акне Тадэвуша угледзеў,

Як той скакаў у лес гасцінцам на мядзведзя,

Прыгнуўшыся, без шапкі, з скрыўленьш абліччам

Каня і шпорачы, і сцёбаючы бічам.

Від гэты бернардьша задзівіў, узрушыў,

Дык хуткім крокам за хлапцом дарогай рушыў

У пушчу, што, як толькі зрок людскі акіне,

Займала цэлы краявід сцяною сіняй.

Хто ж зведаў пушч літоўскіх змрочныя абшары

Аж да сярэдзіны, да глыбіні гушчару?!

Рыбак дно мора толькі ля ўзбярэжжа знае,

Сталок, звычайна, нетры пушчаў абмінае,

Ён толькі з большага знаёмы з іх абліччам,

А іх нутро і застаецца таямнічым,

Бо што там - казка, чутка знае мо пра тое.

Калі б ты бор мінуў і падшыццё густое,

Наткнуўся б на абвалы пнёў, калод, каменняў,

Акружаных дрыгвою, тысячай струменняў,

Заросшых сеткай зелля, мураўёў капцамі,

Шаршнёў, вужакаў гнёздамі, лазы дубцамі.

Калі б і гэта не стрымала чалавека,

Дьгк большая прад ім паўстала б небяспека -

Далей, як ямы воўчыя, на кожным кроку

Сустрэнуцца азёры, скрьггыя ў асоку,

З такою глыбінёй, пгго дна іх не прамераць.

(Сядзяць там чэрці, калі толькі чуткам верыць.)

Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай,

Смярдзіць і ўдзень, і ўночы, дьшіцца плюгава,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату