Аж дрэвы навакола чахнуць і хварэюць:
0 Лісты, кару губляюць, не растуць, чарвеюць,
Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты,
А кожны пень і ствол грыбамі барадаты.
Лес гэты над вадою - быццам ведзьмаў група
Што грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупа.
За гэтыя азёры ўжо не толькі крокам,
Але дарэмна нават заглыбляцца вокам,
Бо там усё агорнута імглістым змрокам,
Што вечна з той дрыгвы распаранай шыбае.
А ўжо за той імглой (як казка ў сёлах бае)
Багатая зямля ляжыць - не надзівіцца,
Галоўная раслін і зверьшы сталіца.
Там зберагаецца ўсіх дрэў і траў насенне,
З якога новае ўзрастае пакаленне.
Там, як у Ноя, з кожнага жывёлін роду
Хаваецца па некалькі пар для заводу.
А ў самым цэнтры пушчы занялі абшары
Тур, Зубр, Мядзведзь, якія ў пушчы валадараць.
На дрэвах побач з імі Рысь рассеўся бьгстры
І хцівец-Расамаха, нібы два міністры.
З Далей, як падуладныя князям васалы,
Сялібы маюць Дзік і Воўк, і Лось удалы.
Над галавою ўюцца Сокалы з Арламі,
Накшталт нахлебнікаў, што жывяцца з панамі.
І гэтак пары патрыярхаў тых звярьшых
Жывуць нябачнымі ў нязведаных глыбінах,
Дзяцей сваіх пускаюць за лясоў граніцы,
А самі без турбот бытуюць у сталіцы.
Ад стрэльбы ці мяча яны не прападаюць,
А толькі натуральнай смерцю паміраюць.
І маюць могільнік, куды ў часіну смерці
Ідуць звяры і птушкі поўсць ці пер'е здзерці.
Мядзведзь, калі сваёй жаваць не можа стравы,
Алень, калі бяссільным стане і кульгавым,
Шарак, калі ўжо кроў яго ўся ў жылах крэпне,
Крумкач, як пасівее, сокал, як аслепне,
Арол, якога дзюба так у круг сагнецца,
Што ўжо замкнутай назаўсёды застанецца,
Ідуць на могільнік. Звер ранены ці хворы
Бяжыць у родны кут праз нетры і заторы.
Таму у месцах тых, дзе чалавек праходзіць,
Ніхто касцей звярыны дохлай не знаходзіць.
Чуваць, што ў той лясной сталіцы між звярамі
Пануе лад, яны яго наводзяць самі;
Не сапсаваныя культураю людскою,
Уласнасці не ведаюць, а разам з ёю
Ні паядынкаў, ні ваеннае навукі,
I, як дзяды ў раю жылі, жывуць унукі
І дзікія, і свойскія - усе ў яднанні,
