Чуваць між брэху енк сабачага канання.

Стральцы стаялі, стрэльбы ўжо нарыхтаваўшы,

З напружаннем галовы ў той бок скіраваўшы.

Чакаць даўжэй не могуць! Вось пасты кідаюць

То тут, то там і ў лес глыбей перабягаюць,

Каб звера чым хутчэй сустрэць. Хоць Войскі строга

З каня яшчэ раз папярэджваў, што такога,

Хто кіне пост, адсцёбае аброжкай з ходу,

Якога б ён ні быў становішча ці роду,-

Не слухалі. Усе, супроць яго прыказу,

Пабеглі ў лес. Тры стрэльбы грукнулі адразу,

А потьш - кананада, аж мацней за стрэлы

Раўнуў мядзведзь, і рэха праняло лес цэлы.

Рык страшны болю, шалу, роспачы, трывогі!

За ім сабачы гвалт, трубы зык, выкрык строгі

Грьшелі з нетраў пушчы. А стралкі з засады

Ў лес беглі, ўзводзілі куркі, былі ўсе рады,

І толькі Войскі жаласна крычаў, што маху далі.

Стральцы з нагоншчыкамі крута павярталі

Звяру наперарэз, між нетрамі і пуіпчай.

Мядзведзь, спалоханы людзьмі, сабачай гушчай,

Звярнуў назад - туды, дзе слаба пільнавалі,

Ў бок поля, дзе стральцы пасты папакідалі,

Дзе толькі засталіся з ланцуга аблавы

Тадэвуш, Войскі, Граф і той-сёй менш рухавы.

Тут лес радзейшы быў. Аж вось чуваць трэск лому,

І вырваўся, як з хмар, мядзведзь навалай грому,

За ім - сабакі: брэшуць, рвуць. Ён стаў на ногі

I, рыкам страшачы, хоць поўны сам трывогі,

(^0 Хапаўся лапамі за дрэвы, за карэнні,

За пні смалістыя, за ўросшыя каменні

І кідаў у сабак, людзей, ды вырваў дрэва

I, як даўбнёй ім круцячы управа, ўлева,

Рвануўся на апошніх стражнікаў аблавы -

Тадэвуша і Графа. Тыя бой крывавы

Прымаюць, выткнулі ў звяра ствалоў па пары,

Як два грамаадводы ў масу чорнай хмары,

I, як адзін, абодва за куркі рванулі.

(Неспрактыкаваныя!) Стрэльбы ўраз раўнулі,

Не трапілі. Мядзведзь скакаў, яны ў той хвілі

За раз абодва піку ўткнёную ўхапілі

І вырывалі хто сабе. А тут жа блізка

Клыкоў рады бялеюць з велічнага пыска,

І над галовамі павісла лапа звера.

Збялелі, скочылі назад, пад пушчы бераг

І уцякалі. Звер з узнятай лапай гнаўся:

Махнуў, не трапіўшы упаў, ізноў падняўся,

Браў светлы графаў волас чорнай лапай груба...

Сарваў бы чэрап з галавы, як шапку з чуба,

Ды Рэент і Асэсар выскачылі збоку,

Гервазы быў наперадзе на сто мо крокаў,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату