За ім - ксёйдз Робак, хоць без стрэльбы, і тут з раду
Утрох тры стрэлы далі, быццам па загаду.
Мядзведзь уверх падскочыў, як шарак ад хартаў,
І рынуў долу галавой. Яшчэ упарта
Мльюком крутнуўся, і ўсё той разгону сілай
Дагнала туша Графа і на землю збіла.
Яшчэ ўставаў і роў, ды ўжо на ім віселі
Са Страпчай Спраўнік і яшчэ жывога елі.
Тут Войскі падхапіў, тасьмой прымацаваны,
Буйволлі доўгі рог, круты пакарбаваны,
Як боа-вуж, паднёс да губ, аберуч сціснуў,
Як буталь, твар надзьмуў, крывавьш вокам бліснуў,
Павекі прычыніў, сцягнуў углыб паўбруха,
У лёгкія паслаў усе запасы духу
І граць пачаў. Рог, быццам віхру на пацеху,
Панёс па пушчы голас, паўтараны ў рэху.
Стральцы замоўклі, сталі гоншчыкі ў здзіўленні,
Пачуўшы гукаў моц, іх чыстыя адценні.
Стары, што славіўся даўней сваім мастацтвам,
Рашыў з ім зноўку паляўнічым паказацца.
Жыццём уміг напоўніў нетры і дубровы,
Нібы спусціў сабак і распачаў уловы;
Ігрой ён ход аблавы пераказваў хутка:
Спачатку рэзкі, звонкі зык трубы - пабудка,
Пасля за енкам енкі - брэх сабачы смелы,
А месцам цвёрды тон, як гром, - няйначай, стрэлы.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
Падзьмуў ізноў. А рог, здавалася, мяняўся
І ў вуснах Войскага грубеў, цянеў, згінаўся
І зверам галасіў: то, быццам, воўчай шыяй
Выцягваецца доўга і панура вые,
То зноў, нібы раскрыўшыся ў мядзведзя горла,
Раўнуў; і вецер зубра рыканне раздзёрла.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім вьвдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
Пачуўшы музыкі шэдэўр - той песні гукі,
Дуб дубу паўтараў іх, неслі букам букі.
Вось дзьме ізноў. Мо сто рагоў ірвецца з рога:
Разносіцца вакол цкаванне, гнеў, трывога
Стральцоў, сабак і зверыны. Аж Войскі ўдарыў,
Падняўшы рог, трыумфу гімнам проста ў хмары!
Тут змоўк, а рог трымаў; тады ўсім выдавала,
Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
І колькі дрэў, рагоў гудзела столькі з бору,
Адны другім насілі песню, бы ў хор з хору.
І музыка ўсё станавілася шырэйшай,
Далейшай і чысцейшай, што раз выдатнейшай,
Аж знікла ў далях дзесьці ля нябёс парога!
І Войскі рукі, апускаючы ад рога,
Раскрыжаваў. А рог на поясе раменным
Апаў і калыхаўся. З позіркам праменным,
З прыбракшым тварам Войскі, музыкай натхнёны,
