Ніхто не думае пра бойкі ці кусанні.
Каб трапіў нават чалавек туды бяззбройны,
То мог бы між звяроў ісці зусім спакойна,
Яны б услед глядзелі зрокам задзіўлення
Так, як калісьці ў той апопші дзень тварэння
Іх першыя бацькі глядзелі на Адама,
Пакуль не раз'ядналіся за райскай брамай.
Ды, шчасцем, чалавек не зойдзе ў тыя нетры,
Бо Мукі, Страх і Смерць там тояцца ў паветры.
Адно заядлыя сабакі ў час пагоні,
Знячэўку ўскочыўшы ў балоцістыя тоні
I нешта жудаснае стрэўшы ненарокам,
Бягуць назад у жаху з ашалелым зрокам,
І доўга потым пад ласкаваю рукою
Дрыжаць ля ног стралка ў вялікім неспакоі.
Глыбіні гэтых нетраў змрочных, таямнічых
Завуцца 'матачнікамі' між паляўнічых.
Дурны мядзведзь! Каб ты ў сваёй сядзеў бярлозе,
Не стаў бы Войскі на тваёй лясной дарозе.
Але ці пасекі вяла цябе духмянасць,
Ці мо да спелага аўса замілаванасць,
На бераг пушчы выбраўся ты ў лес радкавы,
А там і вьгсачыў цябе ляснік цікавы;
І вось шпіёны сталі пад яго падказку
Выследжваць твой начлег і кожную папаску.
А зараз хітры Войскі ладзіў акружэнне
І ў матачшк табе адрэзаў адступленне.
Тадэвушу сказалі, што ўжо з паўгадзіны
Мінула, як сабакі сочаць троп звярыны.
Зацішша. Дарма паляўнічыя без руху
Стаяць, прыкладваюць далоні трубкай к вуху
І слухаюць маўчанне лепей за прамовы,
Ды ў далях толькі граюць нетры і дубровы.
Сабакі ў пушчы, як у моры вадалазы,
Ныраюць, а стралкі, гатовыя біць зразу,
За Войскім сочаць. Вухам ён зямлю пьггае.
Як зрок сяброў з аблічча лекара чытае
Надзею на жыццё ці смерць асобы мілай,
Вось так і ў Войскім вочы грамада тапіла
З пачуццямі надзеі, з халадком трывогі.
'Есць, ёсць!'- сказаў сцішка і хутка ўстаў на ногі.
Ён чуў! другія не маглі 'шчэ разабрацца.
Аж вось сабака звягнуў, потым два, тры, дваццаць!
І ўсе рассьшанай араваю зайгралі.
Злуюцца, душацца, на след, відаць, напалі,
Бяруць. І гэта не спакойнае ўжо гранне
Сабак за шараком, лісіцай або ланню,
А брэх абрывісты, заядлы і высокі.
Відаць, не толькі ўскочылі на след далёкі -
На вока гоняць. Часам гон свой гвалт спыняе,
То ўзніме зноў. Мо звер сябе абараняе,
Калечыць, пэўне, ў шале, бо пасля маўчання
