Тут знойдзеш мітры ледзь не ў кожным дому'.

'У гербе крыж,- сказаў Падгайскі,- значыць, скрьгга

Алюзія, што род ідзе ад неафіта'.

'Фальш!- крыкнуў Бірбаш,- я з графоў татарскіх, знаю,

А крыж у гербе 'Карабель' таксама маю'.

'Парай',- Міцкевіч крыкнуў,- гэта герб князёўскі,

Пра гэта многа піша ведамы Стрыйкоўскі!'

Тут спрэчкі пачаліся, доказы, праверкі.

Ксёндз бернардын звярнуўся зноў да табакеркі,

Прамоўцаў частаваў, і ў хаце заціхала,

Бо шляхта з ветлівасці нюхала і чхала.

Ксёндз з перапынку скарыстаў і мовіў далей:

'Ад гэтае табакі многія ўжо чхалі!

Паверце, гэта табакерка генерала

Дамброўскага разы чатыры частавала!'

'Дамброўскага?'- спыталі. 'Я не памыліўся,

Я быў пры ім, як ён пад Гданьскам біўся.

Ён сеў пісаць і вось, каб сон яго не змарваў,

Нюхнуў і, чхнуўшы, па плячы мяне ударыў:

'Так, ксенжа Робак,- кажа,- ксенжа бернардыне,

За год які мо ў вашай стрэнемся краіне.

Скажы, няхай сустрэнуць там мяне з табакай,

Да з Чанстахоўскай, я не нюхаю ўсялякай'.

Прамова гэта узбудзіла хваляванне

І радасць так, што ў зале зразу ўсе дазвання

Замоўклі, потым той-другі прамовіў слова

І паўтараў: 'Табака з Польшчы? Чанстахова?

З Італіі? Дамброўскі?'... Потым раптам разам

Як быццам словы з думкі аднае наказам

Злучыліся ў адзін, хоць і не стройны голас:

'Дамброўскага' ўсе заспявалі навакола.

Хапіліся ў абдьшкі ў радасці бяскрайняй

Мужьгк і граф, крыж з мітрай, карабель з параем.

Забыліся пра ўсё і на'т пра бернардына,

Крычалі весела: 'Гарэлкі! Мёду! Вінаў!'

Ксёндз Робак тую песню слухаў, усміхаўся,

Ды каб спыніць яе, за табакерку ўзяўся

І гэтак чхнуў, што ўраз мелодыю ім зблытаў,

I, пакуль ладзілі яе, працягваў спрытна:

'Табаку хваліце, паны і дабрадзеі,

Ды гляньце ў табакерку - што там за падзеі'.

Тут хусткай донца ад табакі выцер чыста

І армію вакол паказваў, што ўрачыста,

Як дробных мушак рой, стаяла. У гэту гушчу

Умяшаўся коннік-камандзір, падобны хрушчу.

Каня ўзнімаў, як быццам рваўся да нябёсаў,

Рука на повадзе, другая каля носа.

'Зірніце,- мовіў Робак,- на таго вунь мужа,

Хто ён, згадайце!' Ўсім было цікава дужа.

'Вялікі чалавек і цар, хоць без адзнакі,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату