Яму на выручку спяшыў. Так прымаўлялі
Сабе між гоману і ехалі зноў далей.
А Войскі ехаў рады. Чалавек шаноўны
Вясёлы быў на рэдкасць і таму пшатслоўны.
Дык памірыць задзір паставіўшы заданне,
Канчаў пачатае раней апавяданне:
'Пан Рэент, калі я хацеў, каб з Асасорам
Вы біліся, дык не таму, што страціў сорам
І прагнуў вашае крыві, о крый вас, Божа!
Хацеў вас памірыць, настрой падняць, быць можа.
Жартдумаўузнавіць,якігодтомусорак
Прыдумаў. Дзіўны жарт. Бьыіо аб ім гаворак!
Вы маладыя, вам не ў памяць жарт той даўны,
Ад гэтай пушчы колісь да Палесся слаўны.
Бывала, прозвішчы Давэйкі і Дамэйкі
Пазбльггвалі не раз, змяшалі ў вузел нейкі,
Са шкодаю для іх. Вось выбараў парою
Сябры Давэйкі, стоячы за ім гарою,
Шапнуць каму: 'Глядзі, дай голас за Давэйку!'
А той, не ўчуўшы, галасуе за Дамэйку.
Аднойчы на банкеце тост узняў Рупейка:
'Віват, Дамэйка!' Іншьш выдала: Давэйка!
Дык закрьгаалі гучна, але бесталкова,
Па-свойму паўтарыўшы кінутае слова.
Раз горш бьиіо. У Вільні нейкі шляхціц п'яны
З Дамэйкам біўся шабляй і панёс дзве раны.
Пасля той шляхціц, едучы, відаць, дадому,
Выпадкам стрэў Давэйку недзе ля парома.
І вось, калі абодва ехалі Вялейкай,
Пытае той: 'Ты хто?' Ён адказаў: 'Давэйка'.
А той рапіру выняў моўчкі з-пад кірэйкі:
Чах, чах! і за Дамэйку вус адсек Давэйку.
А ўрэшце ўжо, ўсё роўна як на завяршэнне,
Яшчэ такое падключылася здарэнне:
Ў аблаве, побач стоячы, на радасць ліху,
Стралялі цёзкі ўдвух зараз у медзвядзіху,
І тая ўмомант павалілася без духу,
Але ўжо несла перш з дзесятак куль у бруху.
З адным калібрам стрэльбаў шмат было ў аблаве,
Дык хто забіў? Як тут рашыць, чыёй быць славе?
0 А тут яны крычаць: 'Даволі нам цягацца!
Ці Бог, ці чорт злучыў нас - трэба разлучацца!
Нас двух, як сонца два, відаць, зашмат на свеце!'
Дык шаблі ў рукі і становяцца на меце.
Тут шляхта ўся ўгаворвае іх, просіць, годзіць,
А злосць на іх тьш часам штораз горш находзіць,
Дык шаблі кінупі, схапілі пісталеты.
Мы ў крык, што зблізілі яны занадта меты!
Яны тады, на злосць нам, пакляліся здуру
Страляцца дула ў дула!- праз мядзведзя скуру.
Стралялі вельмі добра. 'Секундуй, Грачэха! '
'Я зтодзен,- ім кажу,- ўраз будзе вам пацеха:
