Няма 'шчэ ямы. Ды падумайце ж вы самі,
І ў бойцы трэба быць людзьмі, не разнікамі.
Збліжацца годзе, бачым, што няма ў вас страху.
Ці ж баіцеся, каб не даць часамі маху?
Паслухайце мяне: ну згода, што на пісталеты,
Ды толькі не з бліжэйшай, ні з далейшай меты,
Як праз мядзведзя скуру - будзь тут ваша воля!
Я сам яе расцягваць буду сярод поля
І вас парасстаўляю. На хвасце мядзведзя
Вы станеце, а вы на носе, мой суседзе'.-
'Мы згодны! Дзе? Калі?' - 'Чуць свет - карчма над Ушай'.
Я ўзяў Віргілія: як быць з той калатушай?'
Тут крык спьюіў апавяданне, бо з-пад коней
Шмыгнуў шарак. Вось Сокал з Кусым у пагоні!
Хартоў узялі на аблаву, бо дарогай,
Вяртаючыся, ў полі можна стрэць касога.
Харты ішлі ля коней і ледзь зайца ўчулі,
За ім адразу без цкавання сіганулі.
Асэсар з Рэентам хацелі конна скочыць,
Ды Войскі крыкнуў: 'Стоп! Хай кожны з месца сочыць!
Нікому нават крокам рушыць не дазволю -
Адгэтуль добра бачьш: заяц верне к полю'.
А заяц, чуючы пагоню ад дарожкі,
Скакаў у поле; вушы склаў, як сарна рожкі,
І над раллёй пабліскваў, вьшягнутьг ў струнку.
У сіле лап сваіх шукаючы ратунку,
Здавалася, што да зямлі ледзь дакранаўся,
Як ластаўка, цалуючы ваду, ўзвіваўся.
За зайцам - пьы, харты - за пылам, і ляцела
Праз поле гэта дзіўнае даўгое цела,
Як быццам прапаўзаў гад злосны і заўзяты:
Дзе заяц - галава, а шыя - пыл узняты,
Сабакі - хвост двайны рухомы і кудлаты.
Асэсар з Рэентам, стрымаўшыся ля куста,
Глядзяць без духу. Рэент пабялеў, як хуста,
Бляднее і Асэсар - што там за падзея?
Убачылі, што вуж чым далей, тым даўжэе,
Што рвецца напалам, што не зрасціся гаду,
Што галава пад лесам, а хвасты - дзе ззаду!
Мільгнула галава яшчэ раз пад навесам
Лясным і знікла, хвост пакінуўшы пад лесам.
Сабакі, так абдураныя непрыемна,
Шукалі, быццам абвіняліся ўзаемна,
Пасля вярнуліся назад павольным крокам,
Стуліўшы вушы і хвасты, з прьггухшым зрокам.
Прыбегшы, з сораму вачэй падняць не смелі
І не збліжаліся к панам, а воддаль селі.
Пан Рэент галаву павесіў невясёла,
Асэсар сумным вокам кідаў навакола,
А потым пачалі тэорыі разводзіць,
Што ў гэткай справе гончым ход свабодны шкодзіць,
Што заяц раптам скочыў і не быў цкаваны
