Падносіць Талімэне. Тая іх счапіла

І к Зосінай галоўцы ўмела прышпіліла

Па правай старане. І васількі прыгожа

У светлых валасах цвілі, як паміж збожжа.

Вось знялі пударманік, толькі засталося

Сукенку ўскінуць, вось зусім гатова Зося:

Стаіць у белі, хустачка ў руцэ бялее,

І выглядае ўся, як водная лілея.

Паправіўшы сукенку, валасы рукою,

Прайсціся цётка Зосю шле уздоўж пакоя

І пільна сочыць збоку свецкай дамы вокам

За кожньш рухам выхаванкі, кожным крокам,

Муштруе гнеўна, кожную драбніцу бачыць:

'О я няшчасная! Глядзі, што гэта значыць

Жыць між гусей і пастухоў! Так расстаўляеш

Калені, як хлапец, вачыма так страляеш,

Як маладзіца! Ну зрабі паклон! Няўдала!'

'Ах, цёця! Ці ж я вінна, што такою стала?-

Сказала Зося.- Чым жа мне было заняцца?

Любіла з дзецьмі быць, за птушкай паганяцца,

Але як між людзьмі я трохі абжывуся,

Убачыш, цётачка, якой тады зраблюся!'

'Ужо,- сказала цётка,- лепей, пэўне, з птаствам

Гуляць, як з тым, што гасцявала ў нас, плюгаўствам.

Прыпомні толькі, хто збіраўся ў нас ля пляшкі:

Вось ксёндз, што ўсё маліўся ды іграў у шашкі,

Ды з люлькамі юрысты. Вось дык кавалеры!

Ад іх пераняла б ты слаўныя манеры.

Цяпер гасцюе таварыства ў нас, прызнацца,

Зусім адменнае, дык ёсць каму хоць паказацца.

Зважай жа, Зося, ёсць тут граф адзін прыгожы,

Ён родзіч ваяводы, быў у падарожжы,

З ім ветліваю будзь...'

Чуваць і коней ржанне,

І гоман шматгалосы: едуць з палявання!

Узяўшы Зосю за руку, пабегла ў залю.

Адразу з ходу месц мужчьшы не займалі -

Перапрануцца ўся кампанія жадала,

Бо ў куртках каля дам сядзець не вьшадала.

Найперш прыйшлі у залю юнакі, вядома.

А Талімэна сёння ў ролі пані дому

Гасцей вітае, садзіць, мовай забаўляе

І ўсім пляменніцу парадкам прадстаўляе.

Тадэвуша знаёміць, як з сваячкай блізкай.

Прысела злёгку Зося, ён схіліўся нізка,

Хацеў прамовіць, вусны расчыніў нямнога

І ў вочы глянуў ёй. Ды тут прыйшла трывога,

Аж занямеў, і твар яго пачаў мяняцца,

Бо ў тым, што бачыў, быў не ў сілах разабрацца.

Пазнаў яе і ўміг адчуў сябе няшчасным,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату