- Лячыў? Ён не лячыў яе. Кёстэр знойдзе яго.

- Каго?

- Жафэ.

- Божа мой, хто ён, гэты Кёстэр?

- Ах... прабачце. Кёстэр - мой сябра. Ён знойдзе прафесара Жафэ. Я яго не застаў на месцы.

- Шкада, - сказаў лекар i зноў павярнуўся да Пат.

- Ён яго знойдзе, - сказаў я. - Калi той жывы, то ён адшукае яго.

Лекар паглядзеў на мяне як на вар'ята. Потым ён пацiснуў плячыма. У пакоi свяцiла цьмяная лямпачка. Я спытаў, цi патрэбна мая дапамога. Лекар пахiтаў галавой. Я ўзiраўся ў акно. Пат хрыпела. Я зачынiў акно i стаў у дзвярах. Я назiраў за дарогай.

Раптам мяне паклiкалi:

- Тэлефон!

Я павярнуўся.

- Тэлефон. Я пайду.

Лекар падскочыў.

- Не, я. Я лепш распытаю яго. Заставайцеся тут. Нiчога не прадпрымайце. Я зараз жа вярнуся.

Я сеў каля пасцелi Пат.

- Пат, - цiха прамовiў я, - мы ўсе тут. Мы зробiм усё. З табой нiчога не здарыцца. З табой не павiнна нiчога здарыцца. Ужо прафесар размаўляе з доктарам. Ён нам усё раскажа. Заўтра, напэўна, ён прыедзе сам. Ён дапаможа табе. Ты выздаравееш. Чаму ты мне нiколi нi слова не казала, што ты хворая? Не страшна, што ты крыху страцiла крывi, Пат. Мы вернем яе табе, Пат. Кёстэр знайшоў прафесара. Цяпер усё добра, Пат.

Лекар вярнуўся.

- Гэта быў не прафесар.

Я ўстаў.

- Гэта быў ваш сябар Ленц.

- Кёстэр не знайшоў яго?

- Знайшоў. I той сказаў, што рабiць. Ваш сябар Ленц перадаў мне ўсё па тэлефоне. Усё ясна i нават правiльна. Ваш сябар Ленц - лекар?

- Не. Ён хацеў стаць iм. А Кёстэр?

Лекар глянуў на мяне.

- Ленц сказаў, што Кёстэр паехаў некалькi хвiлiн назад. З прафесарам.

Мне трэба было да нечага прыхiнуцца.

- Ота, - сказаў я.

- Так, - дадаў лекар. - Толькi адно ён пераблытаў. Ён думае, што яны праз пару гадзiн дабяруцца сюды. Я ведаю гэтую дарогу. Нават пры хуткай яздзе - не менш трох гадзiн. Ва ўсякiм разе...

- Доктар, - сказаў я, - вы можаце паверыць. Калi ён гаворыць: дзве гадзiны, то праз дзве гадзiны будзе тут.

- Гэта немагчыма. Шмат паваротаў, ноч.

- Паглядзiм, - сказаў я.

- Ва ўсякiм разе... добра, што ён прыедзе.

Я не мог больш трываць. Я выйшаў на вулiцу. Наваколле зацягнулася туманам. Удалечынi шумела мора. З дрэваў капала. Я азiрнуўся. Я ўжо быў не адзiнокi. За гарызонтам на поўдзень роў матор. За туманамi па блiскучых дарогах iмчала дапамога, фары плявалi святлом, шыны свiсталi, дзве рукi сталёва трымалi руль, пара вачэй свiдравала змрок, холадна, упэўнена: вочы майго сябра...

Пазней Жафэ мне расказаў, як яны ехалi. Кёстэр адразу пасля майго званка тэлефанаваў Ленцу, каб той быў напагатове. Потым ён забраў 'Карла', i яны з Ленцам паiмчалiся ў клiнiку Жафэ. Сястра выказала меркаванне, што прафесар пайшоў вячэраць. Кёстэр пачуў ад яе шэраг назваў рэстаранаў, дзе ён мог быць цяпер. Кёстэр паехаў. Ён парушаў правiлы руху, ён не звяртаў увагi на перапуджаных палiцэйскiх. Ён гнаў машыну, як стаеннiка, па запруджанай вулiцы. У чацвёртым рэстаране ён знайшоў прафесара. Жафэ адразу зразумеў, пра каго iдзе гаворка. Ён пакiнуў яду i пайшоў з iм. Яны паехалi да прафесара на кватэру, каб узяць неабходныя рэчы. Гэта быў адзiны ўчастак, дзе Кёстэр ехаў хоць i хутка, але не парушаючы правiлаў. Ён не хацеў без пары пужаць доктара. Па дарозе Жафэ спытаў, дзе ляжыць Пат. Кёстэр назваў месца на адлегласцi сарака кiламетраў. Трэба было, каб прафесар сеў у машыну. Усё астатняе потым пойдзе само сабой. Пакуль Жафэ пакаваў сваю сумку, ён тлумачыў Ленцу, што трэба сказаць па талефоне. Потым ён сеў да Кёстэра ў машыну.

- Гэта небяспечна? - спытаў Кёстэр.

- Так, - сказаў Жафэ.

У гэты момант 'Карл' ператварыўся ў белую здань. Ён зрабiў рывок i паiмчаў. Ён працiскаўся памiж машын, ён iмчаў супроць усiх па вулiцах з аднабаковым рухам, ён шукаў самы кароткi шлях з горада.

- Вы звар'яцелi? - закрычаў прафесар.

Кёстэр абмiнуў высокi бампер аўтобуса, на момант збавiў газ. Потым матор зноў зароў.

- Едзьце павольней, - крычаў лекар. - Якая карысць трапiць у аварыю?

- Не трапiм.

- Пры такой яздзе - праз дзве хвiлiны.

Кёстэр кiнуў машыну ўлева, аб'язджаючы трамвай.

- Мы не трапiм у аварыю. - Цяпер перад iм была шаша. Ён зiрнуў на лекара. - Я сам ведаю, што вы нам патрэбны жывы. Даверцеся мне... я паеду, як ехаў.

- Але якая карысць ад гэтай гонкi! Вы выйграеце некалькi хвiлiн.

- Не, - сказаў Кёстэр, ухiляючыся ад сутыкнення з грузавiком, нагружаным каменнем. - Нам трэба праехаць яшчэ дзвесце сорак кiламетраў.

- Што?

- Праўда... - Машына прабiралася памiж паштовым аўтамабiлем i аўтобусам. Я проста не хацеў гаварыць вам раней.

- Гэта было б усё роўна, - прабурчаў Жафэ. - Мая дапамога не залежыць ад адлегласцi. Едзьце на вакзал. Па чыгунцы мы дабяромся хутчэй.

- Не, - Кёстэр выбраўся ў прыгарад. Вецер зрываў у яго словы з вуснаў. - Я ўжо ведаю... цягнiк спазняецца... - Ён яшчэ раз зiрнуў на Жафэ, i лекар, вiдаць, нешта заўважыў у яго твары.

- Божа, - прамармытаў ён. - Ваша сяброўка?

Кёстэр пахiтаў галавой. Ён ужо не адказваў. Мiнулi дачны пасёлак. Кёстэр выехаў на роўную дарогу. Цяпер машына iмчала на поўнай хуткасцi. Лекар скурчыўся за вузкiм ветравым шклом. Кёстэр падаў яму свой скураны шлем. Бесперапынна гудзела сiрэна. Лясы вярталi яе рык назад. Толькi ў вёсках, калi ўжо iнакш нельга было, Кёстэр збаўляў хуткасць. На машыне не было глушыцеля. Грамавым рэхам аддаваўся гул матора памiж сценамi дамоў, якiя змыкалiся за iм i ляскаталi, як палатно пад ветрам. 'Карл' праносiўся мiж iмi, асвятляючы iх на iмгненне бледным святлом фараў, i зноў угрызаўся ў ноч iкламi промняў.

Колы рыпелi, шыпелi, вылi, свiсталi - матор выдаваў цяпер усю моц, якую меў. Кёстэр нахiлiўся над рулём, яго цела ператварылася ў вялiзнае вуха, у фiльтр, якi прасейваў гул i свiст на зразумелыя яму шумы i якi гатовы быў вылавiць самы нязначны пабочны шум, любы падазроны скрып цi шоргат, што пагражалi аварыяй i смерцю. Шаша стала мокрай. На глiнiстай дарозе машына вiхляла i падскоквала. Кёстэру давялося знiзiць хуткасць. Павароты патрабавалi яшчэ большага напружання. Кёстэр кiраваў ужо не так з дапамогай розуму, як iнстынкту. Фары высвечвалi павароты толькi напалову. У той момант, калi машына паварочвала, дарогi вiдаць не было. Пражэктар-шукальнiк не дапамагаў, прамень быў занадта тонкi. Лекар маўчаў. Раптам паветра перад фарамi завiхрылася, яно афарбавалася ў бледна-серабрысты колер, з'явiлiся стракатыя клубы. Гэта быў адзiны момант, калi Жафэ пачуў лаянку Кёстэра. Праз хвiлiну яны былi ў густым тумане.

Кёстэр пераключыў фары на малое святло. Яны плылi ў ваце, мiма праносiлiся ценi, дрэвы, невыразныя сiлуэты ў малочным моры, шашы больш не было, толькi выпадак i прыблiзнасць, плямы, якiя вырасталi i знiкалi ў рыку матора.

Калi яны праз дзесяць хвiлiн выбралiся з машыны, твар Кёстэра выглядаў запалым. Ён зiрнуў на Жафэ i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату