ведаў, што было рабіць? Быў бы здаровы, ні адной гадзіны не застаўся б тут, з немцам

ды з гэтым вар’яцкім капітанам, якому сапраўды, мабыць, не было ўжо чаго губляць (што возьмеш са сьляпога?). Але ж Дземідовіч мог згубіць усё. Такім потам нажытое, ніколі нічым не заплямленае…

Мусіць, выказаўшыся пра набалелае, Хлебнікаў змоўк і па-чаў чакаць немца. Дужа хацелася курыць, і ён сябе цешыў тым, што калі яфрэйтар доўжыцца, дык, мабыць, недзе шу-кае. Авось прынясе. Серафімка, ведама ж, жанчына, яна най-перш дбае пра харч, ці яна разумее, што мужыку болей

за харч бывае патрэбна закурыць? Бяз харчу яшчэ можна пра-жыць, а вось без табакі… На Дземідовіча Хлебнікаў не злаваў – такіх баяк-перастрахоўшчыкаў за сваё жыцьцё капі-тан перабачыў нямала. Яны на словах быццам дбаюць пра высокія інтарэсы дзяржавы, прыкідваюцца каменнымі артадоксамі, а самі проста баяцца. Хіба ён сам усё жыцьцё быў не такі, мала баяўся? Зрэшты, час ад часу палохалі доб-ра, было чаго і баяцца. Вось і гэты райкамавец: як пачуў пра тое, што яго напэўна чакае, адразу праглынуў язык.

А то – інтарэсы дзяржавы, разумнае кіраўніцтва…

Рэшту таго дня яны ляжалі моўчкі. Дземідовіч то драмаў, то прачынаўся. Перад вечарам прыбегла Серафімка, прынесла кажух, і Дземідовіч таропка загарнуўся ў яго. Ста-ла куды лепш, і ён хваравіта і квела заснуў. Серафімка сказала, што ўначы будзе пячы хлеб, ранічкай прынясе, тады ім голад будзе ня страшны.

А немца ўсё не было, і Хлебнікаў пачаў трывожыцца:

ці ня здарылася з ім што кепскае? А можа, пабег да сваіх? Усё магло быць. Ён ужо ведаў, што на вайне хапала ўсяго пад самую завязку…

[11. Нохем.]

[Серафімка] ранічкай бегла ў траншэю і напаткала Нохема: вылез з ямы, напалохаў яе. (У бялізьне.) Расказвае ўсё пра [жонку] Цылю. Прывяла ў бліндаж. <…>

Нохем, фатограф. З мястэчка. У яго Цыля, і двое старых, і двое малых. Усіх пастралялі. Ён вылез з ямы. Трохі чокнуты. То плача, то сьмяецца.

«Што мне ваша пабеда!»

У яго тры сыны вучыліся ў сталіцах: на лётчыка, інжынера, кінааператара. Ён працаваў, але быў задаволены. <…>

[12. Качан.]

– Яфрэйтар [немец] у вёсцы. Дастае пачак махоркі. Харошы дзед. Быў у тую [вайну] – у палоне. Даў.

– Серафімка пячэ хлеб. Страх. Сьпякла. Прылегла. Недзе: бах-бах! <…> ля дарогі. (У бульбянішчы.) Заснула. <…>

Назаўтра [Серафімка] бяжыць парасьнікамі. І паранены Качан. <…> Паўзе. Паранены ў ногі. <…> Папрасіўся: ратуй, дам золата. <…> Прыбягае ў зямлянку. З немцам прыносяць Качана. <…> (У таго сала.) Дацягнула да траншэі, пакінула. Прыцягнула з немцам. Немец яе памочнік. <…> Але адкуль золата?

Качан. Бацьку яго раскулачылі ў 37[-м]. Немцы яго зрабі-лі паліцаем. Але ён уцёк. Куды толькі?

«Як жыць чэснаму чалавеку? Я нікому не хачу служыць. Я сам па сабе».

– Лічыць, бяда пачалася з зямлі. Праклятай зямлі, якую далі ім на 6 едакоў па 2 дзесяціны ў 21 г. Бацька ўлёг [у працу] і стаў кулаком.

– Немцы далі павязку, бельгійскую вінтоўку. Што ра-біць? Перш страляць яўрэяў. Ён кінуў вінтоўку ў сажалку, павязку павесіў на плот і пайшоў у поле.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату