Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые,Дзе гамоняць зь ветрам-бурай Дубы векавыя.Дзе над Нёманам старая Пахінулась хата,Дзе так многа пылу ўлетку, Дзе пяскоў багата.Паляцеў бы да курганаў, Што стаяць маўкліва,Да узгоркаў, дзе вясною Зелянеюць нівы.Ой, панёсься б з вамі, хмары, Я ў той лес цяністы,Дзе ўдыхалі б мае грудзі Хвояў пах смалісты!Хмары, хмары, што па небе Ходзіце гарамі!Чаму я ня маю крыльляў? Чаму я ня з вамі?
Маці
Ночка пазірае.Ціха ў хаце. Ўся сямейка Сьпіць, адпачывае.Натрудзіўшы добра рукі, Натаміўшы плечы,Толькі маці зь вераценцам Туліцца пры печыДы прадзе, прадзе кудзельку. Скача вераценца,А за ім густыя цені Бегаюць па сьценцы.*На камінку гарыць корчык, Злотам іскры скачуць.За ваконцам вецер ходзіць, Глуха вербы плачуць.Зябнуць вербы на марозе, Тулячыся к стрэсе.Сьнегам вецер сыпле ў дзьверы, Ходзіць шум па лесе…I пад гэты шум трывожны Думае старая,А ўсьлед думкам неспакойна Вецер падпявае.*I ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты:Маладыя дні дзяціны, Дзявочыя леты,Радасьць жыцьця і нягоды, Сваркі, трасяніна —Ўсё, чым жыцьце напаткае Ў цяжкую часіну.Ўсё прыпомнілася беднай, — Горка, цяжка стала,Галаву набок схіліла, Прасьці перастала.