Сохну марна я ў астрозе, Дарма трачу сілы.Рвецца дух мой на свабоду З гэтае магілы.Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою,Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою.Шкода мне зялёнай нівы, Што шуміць у полі,Тога дуба, што над рэчкай Песьціцца ў прывольлі.Шкода мне гаёў цяністых I лугоў прастору,Дзе пад ветрам ходзяць хвалі Травянога мора.Шкода сьветлай ручаінкі Ў берагах пясчаных,Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў.Шкода вёсак запусьцелых, Дзе ральнік гаруе,Дзе зімою вецер вые, Замець-сьнег шнуруе…Гэта — вобразы краіны, Беларусі роднай…Край ты наш! Як міл ты сэрцу, Цёмны край, галодны!Ды ня век я тут гарую, Дачакаю воліI пачую ў родным краі Песьні лепшай долі.
Кветка
За агарожаю перад астрогам Ў ціхім куточку аднаКветка красуе на грунце убогім, Хораша зьзяе яна.Двор непрытульны і глеба пясчана, Грунт весь убіты, як ток.Сонца ня сьвеціць скрозь шчэлін паркана, Выдзьмухаў вецер весь сок…Белая крошка роскаю Божай Чыста абмыта, зяхціць.Рад любавацца я кветкай прыгожай — Міла яна так глядзіць.Мне ўспамінаюцца вобразы мілыя Роднага краю, палёў,Бедныя вёскі, хаты пахілыя, Песьні зялёных гаёў;Вузкія стужкі меж зеляненькіх, Жыта палоска, лянок…Рэчы пявучыя нівы благенькай, Ўзгорак, курганчык, лясок.Толькі ж мне шкода кветкі: сіроткай Ціха схілілась янаЗа агарожаю, як за рашоткай, Сонцу, людзям не відна…Мілая кветка, дзіцятка поля, Межы зялёнай убор!Як ты папалася з волі ў няволю? Як заняслася на двор?