За работу жыва, жыва! Каб нас доля не ўшчувала, Каб ня сохла наша ніва, Каб нуда нас больш ня гнала!

V. С турмы

Турэмная камэра

Цесна камэра, як клетка, — Вузкі ход праміж дзьвюх нар; Пры вакне жалеза сетка, Над дзьвярамі «каляндар», Разьлінеены ў радочкі, Ды «буфет» зь пяці дасок. У павуцьці ўсе куточкі, Ў пыле кожны вугалок. Два ваконцы, дзьве рашоткі, Два цабэркі для вады; Столік, вузкі і кароткі, Сеньнікі у два рады. Абабіт пабел усюды, А праз столь цячэ вада. Ў закарвашках зьвярок руды, Клоп і ўсякая брыда. Пахне потам чалавечым… Цяжкі, сьпёрты, кіслы дух. Рана ўстанеш — дыхнуць нечым, Проста вешай хоць абух.

Катаржнікі

Цесны дворык. Непрыгожа!      Дзьверы пад замкамі, У тры сажні агарожа, —      Глуха, як у яме. Толькі бразгаюць кайданы      Дзікім бразгатаньнем, Звон пакуты, звон паганы      Аддае стагнаньнем. Будзіць звон той боль у сэрцы,      Смутак наганяе. Цяжка, цяжка ў паняверцы!      Ой, доля ліхая! * Сьвеціць сонца, жарам пыша,      Ў небе — ні хмурынкі. Лёгкі ветрык сад калыша,      Гойдае галінкі Ды жартліва задзімае —      Накурыць, напыліць, Пух угору падымае,      Красачку пахіліць. Прабяжыць і ціха стане…      Зьвякаюць кайданы. Ў гурт сышліся катаржане,      Від іх змардаваны.
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату