Не бядуй, што сонца нізка,Што прыходзіць нудны дзень,Не бядуй, што восень блізкаI на дол кладзецца цень.Не бядуй, што сьнег халодныСкрые землю ад вачэй:Не загіне край твой родныУ тэй цемені начэй!Будзе час, і сьнег растане,Прыйдзе зноў да нас вясна,Ветла зь неба сонца гляне,Ачуняе старана.Не бядуй, што цяжка сталаЖыць у вечнай цемнаце,Што нас доля вечна гнала,Што жывём у беднаце.Не бядуй, што зьвісьлі хмары,Што нам сонца не відаць,Не бядуй, што ўноч пажарыСталі неба заліваць, —Дымам пойдзе ўсё ліхое,Ўсё, што душыць нас і гне.Вер, брат, — жыцьце залатоеБудзе ў нашай старане.
*** Толькі стогне зямля…
Толькі стогне зямля,Толькі вецер шуміць, —Ў нашым бедным краіЎсюды ночка ляжыць.Што ж? Сьцяліся, туман,Покі восень стаіць:Восень — сьвята тваё,Ўсюды цемень ляжыць.Не маўчы ж ты, сава,Ў цёмным лесе гукай,Ведай, ночка — ня год,Заварушыцца гай…
*** Што вы, хлопцы, спахмурнелі…
Што вы, хлопцы, спахмурнелі?Ці каго вы пахавалі?Ці няшчасьце так здалела,Што нуда апанавала?Плюньце, хлопцы! Засьпявайма,Каб аж вокны задрыжалі!Ва ўсе грудзі загукайма,Каб і думкі паўцякалі!Ці ж мы будзем вечна гнуцца,Апускаць бязвольна рукі?Няхай сьлёзы больш ня льюцца,Няхай нас ня знаюць мукі!