Праляцела борзда лета,Наша сьветлая пара.На дарозе нашай вузкай,Як раней, стаіць гара…Скора, скора дзьмухне холад,Сьнег пасыпле зь сівых хмар,Зноў мароз надыдзе лютыI клубком паваліць пар.Разам зь ветрам, з халадаміДумак рой к нам наляціць, —Нудных думак, неспакойных, —Сэрца беднае сушыць.Будуць ветры за вугламіВыць, і плакаць, і стагнаць,А ў той вечар доўгі, цёмны —Песьні ў коміне сьпяваць.Бор стары завые нудна,Зашуміць гальлём лаза.Пад іх шум ня раз на сэрцаКапне горкая сьляза.
Хмары
Як ліхія думкі-мысьлі,Над зямлёю хмары зьвісьлі.Ой вы, хмары, што вы сталі?Што вы неба нам заслалі?Скрылі сонца, чарадоюТаўчацеся над зямлёю?Чаму ўлетку над паляміНе ліліся вы сьлязамі?Чаму збожжа не мачылі,Калі ветры так сушыліI гарэлі нашы нівы, —Тады, хмары, дзе былі вы?Мы на неба пазіралі,Вокам, хмары, вас шукалі,Сохла праца наша ў полі, —Як мы, хмары, вы бяз волі!
Нягода
Мы чакалі нецярпліваЛета, цёплых, ясных дзён,Каб ня гнулась наша ніва,Не глушыў яе драсён.Хмурна ж наша, хмурна лета,Сьцелюць хмары валакно,Сонцам поле не сагрэта,Дробны дождж сячэ ў акно.Затоплена сенажатка —Верх травы адно відаць,Збожжа ў полі гіне, братка,Няма сілы працаваць.Вось Ільля ўжо недалёка,Жаць пара, пара касіць.Дарма ў неба глядзіць вока —Хмар густых ім не прабіць.Перакідаем, брат, лета