Нудных песень не сьпявай, Дзён шчасьлівых, дзён далёкіх Ты мне, лес, не ўспамінай! Не відно мае дарогі — Горы, лес, балоты, гразь… Колькі смутку і трывогі Ў гэты цяжкі, цёмны час! Дзе ж, дарога ты другая? Я стаю адзін, адзін, Ноч вакол ляжыць глухая… Ці ж то сьвет сышоўся ў клін? Дык скажы мне, цьма глухая: Доўга будзеш ты ляжаць? Доўга будзе думка злая Сэрца жалем калыхаць?

На мяжы

Перад Новым, 1909 г

Бывай здароў, мой год старэнькі! Ў маіх ты думках будзеш жыць I многа будзеш майму сэрцу Ў мінуту жалю гаварыць. Я буду помніць, доўга помніць: Сваё бадзяньне ў гэты год, Свае надзеі і сумненьні За родны край, за свой народ I тых людзей, што йшлі са мною, Хто зваў на працу, дух будзіў, Хто весяліў мяне у смутку, Каго я шчыра палюбіў… Дык будзь здароў, мой год старэнькі! Ў маёй душы ты будзеш жыць I многа будзеш майму сэрцу Ў мінуту жалю гаварыць.

Песьняр

Кажуць людзі: «Што ты смутны? Што сьпяваеш ты пра гора? Твае песьні — стогн пакутны, Сьлёзы ветру на прасторы! Ты злажы нам песьню волі, Песьняй шчасьця залівайся, Ціхім сьпевам нівы ў полі Ў струнах сэрца адклікайся, Каб на нас вясна дыхала, Грэла душу цеплынёю, Каб нам сэрца сагравала Ціхім шчасьцем, дабратою». Ой вы, людзі! Няма ж волі: Скуты мысьлі ланцугамі. Пусты нівы нашы ў полі, Злосны віхар дзьме над намі! Ці ж я сэрцам не хварэю? Ці ж мне смутак лёгка даўся? Я сьпяваю, як умею, Я пра радасьць пець ня здаўся.
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату