А памёр — ні знаку, Звон адзін пазвоніць, Ў яму, небараку, Кінуць, пахароняць… Смутна і ціхутка… Могілкі з крыжамі. Круцяцца блізютка Галкі над палямі. Жаль скаваў мне грудзі, I нуда напала… Каб вы зналі, людзі, Як мне цяжка стала!

Наша доля

Наша доля нас ня знае, Жыцьце наша — ноч і цьма. Жар улетку нас даймае, Цісьне холадам зіма. Не красуе наша ніва, Луг ня цешыць нам вачэй. Гне к зямлі нас праца жыва I ў труну кладзе дзяцей. Наша жыцьце не вясёла… Ноч і цьма на нас ляглі. Нашы хаты, вёскі, сёлы Сівым мохам абрасьлі. Нашы сьлёзы незьлічоны, З нас крывавы льецца пот… Люд забіты, люд хрышчоны, Абяздолены народ!..

*** Мы ходзім спатыкаемся…

Мы ходзім спатыкаемся, Бадзяемся, як пьяные; Мы з голадам зрадніліся, Худые, абарваные.        Асьмеяны, аблаяны,        Гразёю мы абмазаны,        Багатымі мы скрыўджэны.        Няволею мы звязаны. У балоты мы адціснуты, Загнаны мы у шчыліны; I вочы нам завязаны, I вушы нам зачынены.        Адно мы добра ведаем:        Хоць вечна мы блукаемся,        А ўсё-ж такі, хоць некалі,        А праўды дапытаемся.

IV. На разстані

На разстані

Ты скажы мне, цьма глухая: Доўга будзеш ты ляжаць? Доўга будзе думка злая Сэрца жалем калыхаць? Не шумі ты, лес высокі,
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату