Што мне жонка! Што мне дзеці!Эх, Панас, ваўсю гуляй!Ёсьць шчэ мерка жыта ў клеці,Хаім, піва падавай!Напляваць мне на падатак.Што мне земскі, старшына!Хаім, люльку на ў задатак, —Дай мне царскага віна,Дай мне булку на паўзлотыДы прыпраў мне селядца!Ўсё прап’ю: халат і боты…Пачынай, Панас, з канца!Вось ідзе Панас, сьпявае,Страшыць жонку і дзяцей,Кулаком усім махае,Пабудзіў усіх людзей.Дома ён разбушаваўся,Ды вяроўку дзед прыпас…Пад сталом ноч пракачаўсяП’яны зьвязаны Панас.
Мужык
Я — мужычы сынок,Ні двара, ні кала,Поле — жоўты пясок,Хата ў землю ўвайшла,Не жыву, а гнію,Прападаю, як мыш…Глянь на долю маю,Глянь на цяжкі мой крыж!Я балоты сушу,Надрываю жывот,Я за бесцань кашу,Рыю землю, як крот.Ўсе вуглы і кутыСваім целам я зьмёў,Сьсек і лес, і кустыI дарогі правёў,Ды ня езджу па іх,А хаджу пехатойЎ рваных ботах старых,Часьцей босай нагой.Збудаваў я палац,Многа фабрык, мастоў.Сам жа голы, як бац, —Пары дзьве рызманоў.Пад аконьнем ня разЯ зь мяшэчкам хадзіў,Міласьціны у васХрыстом-Богам прасіў.Мяне мочыць раса,Мяне сонца пячэ,А у песьнях маіхСьляза ціха цячэ.