Я па сьвеце хадзіў, Косьці ўсюды занёс, Я на землю праліў Многа сьлёз, многа сьлёз. То ня дуб у бары Заскрыпеў, застагнаў — Гэта я без пары Богу душу аддаў. Нудна звоняць званы, То мацьней, то замруць, Адзін дзяк ля труны — Гэта прах мой нясуць. На магілцы маей Крыж трухлявы стаіць, А над прахам касьцей Вольны вецер шуміць. Я — мужычы сынок, Я ня маю дарог. Мая школка — шынок, Маё жыцьце — астрог.

Пахаваньне

Чую звон я нудны, Рэдкі, невясёлы. Дзень сягоньня будны, Не сьвяткуюць сёлы. Чую прычытаньне, Чую плач я нечы, Скончыўся зараньне Век твой, чалавеча. Вось труну я бачу, Кучка йдзе народу. Колькі жалю, плачу! Жонцы мужа шкода, Мужа маладога, Добрага Рыгора, I сабе у Бога Просіць сьмерці з гора. Сёстры плачуць горка Вуйнымі сьлязамі: «Ой, Рыгор, Рыгорка! Што зрабіў ты з намі?» Двое дзетак з краю — Бедныя сіроткі! Цяжка будзе, знаю, Вам, мае блазноткі! Ззаду дзед сагнуўся — Нудна, жаль старому. Падышоў, вярнуўся Скора поп дадому. О, мой братка родны! Ой, мужык ты бедны! Ўсё жыцьцё галодны, Худы, чорны, бледны. Хто табе уважыць? Хто паспагадае? Сушыць доля, пражыць, Гне, не аглядае. Біўся ты, як рыба, Часу ты ня ўседзіш… У зямельцы хіба Шчасьце ты угледзіш.
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату