Выйшла маці ўсьлед за ёю,Стала ля парогуI, падпёршы твар рукою,Зорыць на дарогу,На дарогу-пуцявіну —Там яе Гануля, —Ды за сьлёзкаю сьлязінуРоніць-лье матуля.Доўга матка так глядзела,Дочку праважала,Покі хустка яе белаЗ вочак не прапала.
За падаткі
Колькі ўжо раз за падаткі Стараста пужае!Ой, няхай іх! Горка зь імі, Хто таго ня знае!Аж тут пісар прыязджае Разам з старшынёю…Ой, нічога ж не парадзіш З горкаю бядою!— Пачакайце, калі ласка! І — бух ім у ногі!А назаўтра я Красульку Пацягнуў за рогі.Зарыкала так жалобна Бедная жывёла,I мне сэрца гэтым рыкам, Як нажом, парола.Жонка плача, лямантуе… Гэтак па дзіцяці,За труною йдучы, плача Хіба толькі маці…Я йшоў збоку, і здушылі Горла мне залозы.Ў поле выйшаў — паліліся З вачэй самі сьлёзы.
На прадвесьні
Эх, наперла ліха-гораіНі сяніны, ні зярна.А тут сьнег яшчэ ня скораЗгоніць цёплая вясна.У кішэні ні грашынкі,Хата поўная дзятвы!Ні паленца, ні лучынкі —Хоць у землю лезь жывы.Папалілі, пераелі, —Нічагутка ані ў зуб!Хлеба толькі да нядзелі,На два разы ўсяго круп!А даўгоў ты нахватаўся,Таму дзесяць, таму пяць…Ось дзе, Грышка, ты папаўся:Чым ты будзеш аддаваць?Эх, наперла ліха Грышку —Рук няма за што зацяць!Хіба вып’ем па кілішку —