Сьвету мы ня бачым.Слухай, што настаўнікГаварыць там будзеПра навуку, кнігіI аб цёмным людзе.А старанны будзеш,Да навукі здатны —Я прадам кароўкуI кажух астатні, —Ты ж ідзі ў навуку,Толькі, брат, вучыся.Дык, глядзі ж, сыночак,Шчыранька вазьміся!На гульню пустуюПлюнь, махні рукою,Каб і я і маціЦешылісь табою.На казаньне бацькіАдказаў Ігнатка:— Буду я вучыцца,Як ты кажаш, татка!А як спаць улёгся,Думкі мімаволіГаманілі ў сненьніХлопчыку аб школе.
Плытнікі
Клунак за плячамі,Згорбленыя сьпіны, —Валіць чарадаміЛюд на сплаў, віціны.Босыя іх ногі,Твар іх загарэлы,Вопратка убога,Чуць прыкрыты целы.Ззаду ледзь ступае,Хлеб вязе кабыла.Нокае, гукаеНа яе Кірыла…Жарыць-скварыць сонца,Ліст не скалыхнецца,Горача бясконца,Рагамі пот льецца.Срэбрам адлівае,Як люстэрка, Нёман,Зранку не сьціхаеНад вадою гоман.Ад крыку-лаянкіАж дрыжыць паветра:— На «барбару», Янка!— Гартоль бяры, Петра!— Закідай шырыгу!— Прысам папхні ўліва!Варушыся! Мігам!Ня сьпі ў шапку! Жыва!А заднік бяз толкуБусаком махае.Галаўнік МіколкаБэсьціць яго, лае.Гнецца плыт дугою,Прэ яго да гаку,Быстраю вадою