Скварку, згробшы пяцярнёю,Есьць, аж нос той гнецца…— Ну, сынок, служы здаровы,Даглядай скацінку.Будзеш дома на Пакровы…Не нудзіся ж, сынку.Разьвітаўся бацька зь іміI пайшоў дадому.Ой, маркотна між чужыміХлопчыку малому!
Ня вытрымаў
Моцна хлопец занудзіўсяПа сям’і, па маме,Як бы сьвет тут зачыніўсяЎ гэтай нуднай яме.Ўсё тут дзіка, нецікава,Бы ў яловым лесе,Кожны вугал неласкаваГлянуў на Алеся.Ўсё ня гэтак, як там, дома:Лавы, печ старая,Кожна рэч тут незнаёмаI яму чужая.Ўсё — качэргі і ваконцыНа нуду наводзяць,I тут нават ня так сонца,Як там, дома, ўсходзіць.Ды і людзі не такія,Іншая гаворка,I алешнікі ня тыя,Ня той луг, узгоркі.Выйшаў з хаты, прытуліўсяПад грушаю ў поліI так моцна засмуціўся,Бы ў якой няволі.На дарогу пазірае,Што вядзе дахаты,Што, як стужка, агібаеЦёмны лес кашлаты.I так мілы хлопцу сталіРодныя палеткі,Лес, што нікнуў ў сіняй далі,Ўзгоркі, межы, кветкі,Хаты, гумны, варывенькі,Цэрква на грудочку…Эх, як міла, весяленькаУ сваім куточку!А тут хата, як адрына,Як хлеў, — сьвету мала.I надумаўся хлапчынаДаць адгэтуль драла.Многа думаў так і гэтак —Не бярэ нічога!А з палетка на палетакСкача, йдзе дарога…Ён назаўтра ўстаў ранютка,Аж да ўсходу сонца,Чуць што глянуў дзень ціхуткаЎ хату праз аконца.Наш Алесь перахрысьціўся,Глянуў на палаці,А там дзед той разваліўся,Але ціха ў хаце.Згроб свой клуначак пад паху —Загадзя сабраўся, —Асьцярожна, поўны страху,Да дзьвярэй падкраўсяI ціхутка — стук у дзьверы,Шугануў у сені!Сэрца білася бязь меры,Трэсьліся калені.Ён кулём, як ліс у норы,За хлявы, ў задворкі…Заплыў месячык за горы,Чуць мігалі зоркі.Вось Алесь прычхаў дадому,Стаў на прыгуменьні.Страшна ў хату йсьці малому —Гора-утрапеньне!Што рабіць тут, не згадае.Мо назад вярнуцца?