Зьбіты ў кучу твае вёскі,      Стрэхі ў дол уходзяць. Смутнай песьні адгалоскі      Лес, курганы родзяць. Крыж збуцьвелы, знак пакуты,      Тут і там чарнее. Даль паўнютка ціхай смуты —      Жаль на душу вее! Ўсё ў табе, мой родны краю,      Апавіта горам: I той вецер, што дзьме з гаю,      Што шуміць над борам; Тыя песьні, што на полі      Жнеі запяваюць; Тыя думкі, што да болю      Сэрца калыхаюць. Ва мне смутак, гора гэта      Водгульле знаходзіць, Сэрца, жалем абагрэта,      Песьні смутку родзіць. Няхай плачам у тэй далі      Песьня разальецца, Каб усе на сьвеце зналі,      Як нам тут жывецца.

III. Мужычае жыцьцё

Мужычае жыцьцё

Божа, Божа, твая воля! (Хоць і, можа, гэта грэх!) Што за жыцьце, што за доля — Проста плач бярэ і сьмех! Чорна ў хаце, непрыбрана, Парасяты пад палком, Павуцінаю заткана Столь і кут над абразом. Дзеці ўстануць пасьля ночы — Крык, хоць вушы затыкай, Дым з камінка лезе ў вочы, Дзед сярдуе — ая-яй! А як часам дзе зьбярэцца Ў хаце з пару шчэ жанок, Сварка тая не зьвядзецца — Дзень грызуцца за гаршчок. А ўмяшаюцца мужчыны — Ну і пойдзе латата! Паўплятаюцца ў чупрыны, Рэдка стане барада. Так і век ператаўчэшся, I няма таго дабра, Покі жыць ты прыбярэшся — Паміраць табе пара.

Песьня над калыскай

Аа-аа, мой сынок! Аа-аа, мілы!
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату