Ой ты, ніва наша!Ці ж ты не арана?Ці ж мужычым потамТы не палівана?Ці то кепска сонцаСьвеціць над табою,Што зрасла ты густаДзікаю травою?Заплылі вадоюЎсе твае разоры,Пакапалі мышыПа загонах норы.Птушкі ў сінім небеПлачуць над табою,Што зрасла ты, ніва,Палыном, травою…На мужычай нівеКаласы пустыя…Ці ня шкодны полю,Сьлёзы вы людскія?!
Хлебароб
Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца.Хмаркі захад чуць заслалі Тонкім валаконцам.Зьзяюць хмаркі ў пазалоце, Пажарам палаюць.За гарою ціха-ціха Песьні заміраюць.Выйшаў рольнік з хаты ў поле Ды па межах ходзіць,Каб пабачыць сваім вокам, Як Бог жыта родзіць.Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны,Ходзіць, рукі залажыўшы За той пас раменны.Леглі гожымі радамі Вузкія загоны,Апранула зямля-матка Кажушок зялёны.Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла,Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла.Сям-там колас раскрывае Свой пучок зялёны,Дзе-нідзе ўжо яго вусік Блісьне на загонах.Селянін глядзіць з уцехай, Ходзячы ў тым дары…Так ні поп, ні ксёндз ня ходзяць Пры сваім алтары.