Гайда сьцежкі працірацьI па белым акіянеЎдоўж і ўпоперак гуляць!Ды кладзіце рукавіцы —Дзе з марозам жартаваць!Рады белай мы зіміцы,Рады зь ёю ваяваць.Гэй вы, коні, гэй, малыя!Што заснулі? Весялей!Гэй, у скочку, залатыя!Варушыцеся жывей!
*** Пташкі ў лесе шчэбеталі…
Пташкі ў лесе шчабяталі,Стукаў дзяцел і жаўна,I пра шчасьце нам казалі,I ў душы была вясна…А ў вясёлы вечар маяСалавей ў гаі сьвістаў…Ой, пара ты залатая!Хто цябе не ўспамінаў?А у небе, сінім полі,Безь сьляда, за край зямлі,Як бы думкі сьветлай долі,Хмаркі белыя плылі.Нам пра шчасьце ўсё казалаНа зары юначых дзён.Дзе ты, шчасьце, дзе прапала?Дзе твой радасны палон?
Весна
Вясна, вяснаЖаданая!Ты прыйдзеш зноў,Ты вернешся!Вясёлы сьпеў,ПрыветлівыВады ў руччахПачуецца.Ачнецца гайI зь песьняміЎ зялёны лістАдзенецца.Напоўніць лесПтушыны сьвіст,Травою лугАкрыецца.А з полудняЗ маланкаюХмурыначкаНацісьнецца,I першы гром,Як музыка,Таемна такПракоціцца.Зямелька ўсяЎскалышацца,Дажджом янаАбмыецца.