Адлёт жураўлёў

Белыя валокны Сьцелюцца над долам. Не сьпяваюць птушкі, Сьціхнуў лесу шолам. Сьцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Зажурыцца неба, Схованае ў хмары, I агорнуць сэрца Нейкі жаль і мары. Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Стомленасьць, зьнямеласьць… Тояць думку боры… Шш! што то за гукі Чуюцца ў прасторы? Жаласна-прыгожа Льюцца ў небе гукі, Слухаюць лясы іх, Луг, балота, лукі. У бязьмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Меншыцца шнурочак, У паднеб’і тае, Вось ледзь-ледзь чарнее, Міг — і прападае. I стаіш ты, смутны, Доўга пазіраеш, Як бы нешта страціў, А што — сам ня знаеш. Так у час расстаньня З тым, хто сэрцу любы, Адчуваеш смутак Цяжкай страты-згубы I глядзіш маўкліва На дарожку тую, Што нясе ўдалечу Душу дарагую.

Восенны дождж

Сыплюцца кроплі часта і дробна, Ціха па стрэсе бубняць. Смутак наводзіць шум іх жалобны, Смутку таго не суняць. Хліпаньне, плюскат… Ночка глухая Цягнецца доўга, як год. Вецер заложны шуміць, не сьціхае, Жаласна сьвішча праз плот. Кружацца думкі, сон разганяюць,
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату