Ў прыродзе ўсё Народзіцца, I маладосьць Ёй вернецца. Ды толькі мне Ня вернешся, Ня вернешся Ты, моладасьць, Вясна, вясна Жаданая! Ты вернешся, Ты вернешся!

II. Родные абразы

Я не знаю

Я ня знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асеньняй ночкі, Сьпеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязьлівы, неспакойны Шолах у чароце. Я ня знаю, чым мне дораг Від палёў благенькіх, Нудны клік у родных горах, Вербак рад крывенькіх. Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што у лузе адзінока Сохне-умірае; Жаралісты дуб высокі, Колісь поўны сілы; I той крыжык адзінокі, Вартаўнік магілы, Дзе так сумна ветры веюць, Точаць дол пясчаны, Дзе чыесьці косьці тлеюць, Чыйсьці прах схаваны… Я ня знаю, я ня знаю, Чым я так прыкуты Да тваіх, мой родны краю, Вобразаў пакуты!

Нашэ сяло

Між узгоркаў над ракою Выглядае сіратою Наша беднае сяло. Убраў стрэхі мох калматы, Набок скрыўленыя хаты, Як бы ў дол яно ўвайшло. I зьліліся ў плех будынкі, Ў шыбы ўсаджаны лучынкі Ці анучак цэлы жмут. Спарахнела наша школа, Згніў паркан увесь наўкола — Школка горбіцца, як склюд.
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату