Збоку вербачкі крывыя, Бы кабецінкі старыя, Нуднай кучкаю стаяць. Нёман ногі ім змывае, Вецер голькі іх люляе, Лісьці жаласна шумяць. На прыгорку ў аддаленьні Насып, крушнямі каменьне, Смутна крыжыкі стаяць. А ўнізе пад іх нагамі, Спаласканыя сьлязамі, Косьці родныя ляжаць. Плачуць ветры над магілай, Зь песьняй нуднай і пастылай Пралятаючы удаль. Як успомніш кут свой родны, Кут закінуты, галодны, Сьцісьне сэрца горкі жаль.

Наш родны край

Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок… Чуць дзе крыху луг прыгодны… Хвойнік, мох ды верасок. А туманы, як пялёнка, Засьцілаюць лес і гай. Ой ты, бедная старонка! Ой, забыты Богам край! Наша поле кепска родзіць, Бедна тут жыве народ, У гразі жыве ён, ходзіць, А працуе — льецца пот. Пазіраюць сумна вёскі, Глянеш — сэрца забаліць. На дварэ — паленьне, цёскі, Куча сьметніку ляжыць. Крыж збуцьвелы пры дарозе, Кучка топаляў сухіх… Сьцішна, нудна, бы ў астрозе Ці на могілках якіх. А як песьня панясецца — Колькі ў песьні той нуды! Уцякаў бы, бег, здаецца, Сам ня ведаеш куды. Край наш родны, бедна поле! Ты глядзіш, як сірата, Сумны ты, як наша доля, Як ты, наша цемната.

Вёска

Цесна зьбіты нашы хаты, Як авечкі ў летні жар, — Для вагню тут корм багаты, Як укінецца пажар. Хлеўчык, пограб і гуменцы Пад адзін зьліліся плех, Трэскі ўсаджаны ў акенцы, Замест шкла — радняны мех. Загародка пад аконьнем,
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату