Блісьне кветка дзе-нідзе.Зельлем глушыцца, драсёньнемМак, цыбулька на градзе.Зелянеюць два-тры клёны,Гляне ліпа дзе з-за хат,Дзе-нідзе садок зялёны,Нізкіх вішань чэзлы рад.Граблі, сані пад страхою,Колы, сошка, барана,Кол з хваёваю мятлоюЎбіты ў дол каля вакна.Многа тут гразі ў нягоду,Многа пылу ў летні жар.Тут дабра ня бачыць зроду,Тут марнее гаспадар.Тут нуда жыве людская,Прыпынілась гора тут;Сьмерць дзяцей, хвароба злаяТут знайшлі прытульны кут.
*** Вось старая хатка…
Вось старая хатка,Садзік невялічкі.Малады алешнікПа краях крынічкі.З краю лес высокі;Тут жа, каля хаты,Дзьве старыя вербы,Дуб каржакаваты.Ў пералівах кветакЗьзяе луг зялёны,Луг шырокі, пышны,Як бы цар ў кароне.Далей, за лугамі,Легла поле кругам,Зрэзана сахамі,Баранамі, плугам.Зелянеюць межыВузкія, як стужкі,Дзе-нідзе чарнеюцьМіж загонаў грушкі…
Мужычая ніва
На мужычым поліЦягнецца палоска…Зельле яе глушыць,Абвіла бярозка.Навальніца з градамКаласы скруціла,Ветрам паламала,Дожджыкам прыбіла.Сіняя валошка,Травы разрасьліся,Палыны на межахГуста упляліся.Ой, мужыча ніва!Ты — сіротка ў полі:Няма табе шчасьця,Няма табе долі!