Рэдкае збожжа, травы палавіна,Колас ня гнецца зярном да зямлі.Знаць, нешчасьліва была та часіна,Як кідалі зерне сяўцы па ральлі.Выйшлі на поле вось жнеі зь сярпамі,Ў лапцях лазовых, а хто без лапцей;Ніва пустымі шуміць каласамі,Ніва ня цешыць жаночых вачэй.Цяжка ўздыхнуўшы, збанкі пастаўлялі,Клункі на межы паклалі жанкі.Бабы старыя свой твар пажагналі,Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі.Горача ў полі. Эх, жар дакучае,Праца марудна, бясконца цяжка!Сьпіну і плечы ім боль адбірае,Аж дзервянее у жнеек рука.Збэрсана жыта, чапляецца колас;Жменю нажне — разагнецца жняя,Жыта паложыць на скручаны пояс…Цяжкая, жнейка, работа твая!Ціха на полі у поўдзень гарачы!Хоць бы дзе кусьціка рэдзенькі цень.Толькі ў калысцы плач чуеш дзіцячы,Толькі над вухам зьвініць авадзень…
Жытні колас
На саломцы тонкайУ траве густойСьпее адзінокіКолас сіратой.Ці то птушка божаКінула зярно,Ці то заняслосяБураю яно,Ці зь дзіравай торбыКонік чый згубіў,На чужую скібуЗерне пасадзіў, —Неба яго знае,Як сюды папаў,Хто ад роднай нівыЗерне адарваў…Сушыць яго сонца,Хіліць вецярок.Ные сірацінка,Плача каласок.Плача, што няма з кімДумку падзяліць,Смутную галоўкуЦіха прытуліцьДа другой галоўкі,Да другіх грудзейI шаптаць аб шчасьціУ цішы начэй.Апусьціўшы нізкаТонкі паясок,Ные сірацінка,Плача каласок.Плача, што дарэмнаТут расьце ў глушы,Што нідзе ня згледзішРоднае душы,