Наабапал грушы Разрасьліся ў полі, Нізенькі яловец Чэзьне, бы ў няволі. Тут мужык працуе, Чорны ўвесь, як сажа. Крыж на перасеках Аб пакуце кажа. Коціцца цялежка, Б’ецца аб каменьне, Хлебароб на поле Глядзіць ў задуменьні… Ой, дарога-сьцежка, Вузкая, крывая! I ты, жыцьцё наша, Ты, доля, такая!

Чугунка

Ў два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі, Рэжуць нетры лясоў, Точаць грудзі зямлі. Дзе стралою ляцяць, А дзе дужкай бягуць Цераз горы і гладзь, Сьмела рэчкі сякуць. Эх, і быстры ж той гон! Толькі пыхкае дым. За вагонам вагон Мчыцца зьмеем ліхім. Мчыцца ўночку і ўдзень, Толькі поле дрыжыць, Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць.

Могілкі

Круглае поле. Узгоркі, каменьне. Лес па краях, як сьцяна. Ціха навокала. Нудна на сэрцы. Птушка ня крыкне нідзе ні адна. Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Праслы гнілыя на дол паляглі. Крыж пахіліўся гаротна-журботна. Многа іх, многа ляжыць на зямлі! Дзе-нідзе дрэўцы — бярозка, хваінка; Дожджык магілкі размыў, спаласкаў. Вось дзе ад гора мужык адпачыне, Вось дзе ён думкі-згрызоты схаваў.

Родные песьні

Вісьне скарга уздоўж Нёмна,      Беларусі сына. Як ты бедна, як ты цёмна,      Родная краіна!
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату