Не крычы, ня плач: дарэмнаТы патраціш сілы;А бязь сілы, мой сынок,Жыць на сьвеце трудна…Ой ты, вецер, не шумі,Не сьпявай так нудна!Спаць Міхаську не даеш…Сьпі, мой сын маленькі!Я цябе пакалышу —Ай, люлі-люленькі!Што цябе чакае, сын?Што твая за доля?Можа, й ты пот будзеш ліцьУ чужое поле?..Будзеш летам ты хадзіцьНа плыты, на згоны,З Коўна матцы прынясешХоць гарсэт чырвоны…А то, можа, купіць панТвае рукі, сілы?Паднявольным будзеш ты,Сын мой, да магілы!А мо ў школку пойдзеш ты,Будзеш чалавекам, —Без навукі цяжка жыцьГэтым трудным векам.Кінеш матку, па чужыхТы па людзях пойдзешI на шчасьце нападзеш,Долю сваю знойдзеш.Матку ўспомніш ты сваю,Як цябе люляла,Як табе ўначы ня разПесенькі сьпявала.I гасьцінца мне прышлеш,Не забудзеш маткі.Вось уцешуся тады,Аж запляшчу ў ладкі!..Аа-аа, мой сынок!Люлі, люлі, мілы!Ой, ня плач ты, не крычы,Набірайся сілы!
Першы заработак
Дома
— Ну, Алесь, брат, — за абедамКажа бацька сыну, —Годзе бегаць дармаедам,Красьці садавіну,Таптаць сьцежкі ў агароды,Рэзацца па хаце.Ты ўжо ўходзіш, брат, у годы, —Колькі яму, маці?Роднай матцы сэрца ў грудзяхЗьлёгку затраслося.«Ці не хоча аддаць ў людзі?» —Ў думках праняслося.Сам Алесь сямігадовы,Як ліст, скалануўся,Бо ў тэй бацькавай прамовеСтрах яму пачуўся.Апусьціў ён нізка вочкі,Глыбей ў кут падаўся.— Ну, што сьціхнуў, як упрочкіТы ад нас сабраўся?— Дай хоць з’есьці, адчапіся!Вось прыстаў к дзідяці!